Шарлётэнбург (раён Бэрліну)
Шарлётэнбург (па-нямецку: Charlottenburg) — адзін зь сямі адміністрацыйных раёнаў бэрлінскай акругі Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф. Плошча 10,6 км². Насельніцтва 125 570 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2015).
Гісторыя
рэдагавацьШарлётэнбург быў заснаваны ў 1705 як асобны горад. Пасьля Першай Сусьветнай вайны значную колькасьць насельніцтва Шарлётэнбургу складалі расейцы, за што ён атрымаў мянушку Шарлётэнград. У 1920 увайшоў у склад Вялікага Бэрліну. У 2001 акругі Шарлётэнбург і Вільмэрсдорф былі аб’яднаныя ў адзіную акругу — Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф. У 2004 тэрыторыя былой акругі Шарлётэнбург была падзелена на тры раёны (у складзе Шарлётэнбург-Вільмэрсдорфу): Шарлётэнбург, Шарлётэнбург-Норд і Вэстэнд.
Насельніцтва
рэдагавацьПа стане на 2011 год, у раёне пражывала 71 099 немцаў (59,3% насельніцтва), 6 534 турак (5,4 %), 5 743 чалавек з былога Савецкага Саюзу (4,7 %), 4 849 палякаў (4 %). Пражывалі таксама прадстаўнікі Ўсходняй Азіі, былой Югаславіі, арабскіх краінаў, Лацінскай Амэрыкі, Чорнай Афрыкі і іншых рэгіёнаў сьвету (у т.л. краінаў Эўразьвязу).