Травень
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
Тра́вень (май) — пяты месяц году ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень.
Назва зьявілася яшчэ ў старажытнаславянскія часы, бо ў гэты час зьяўлялася зялёная трава. Вядомыя таксама назвы песеньнік, грымотнік, траўнік. Пазьней пад уплывам бізантыйскай традыцыі месяц атрымаў назву «май» (лац. Maius) паводле імя старажытнарымскай багіні вясны Маі.
Назва травень існуе ў украінскай (па-ўкраінску: травень), а таксама існавала ў старапольскай мове (па-польску: trawień), а ў харвацкай travanj (саст. traven) азначае красавік.
У старажытнабеларускіх творах часьцей фіксавалася форма «май»[1], «маі»:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія’ръ, просто ма’и. Но’и а’рху готуетъ божимъ повеле’нїемъ, |
||
—Андрэй Рымша, «Храналёгія» (1581) |
Праславянскае слова травень выяўленае ў творах старабеларускай мовы двойчы: у Полацкім Эвангельлі ХІІІ ст. і слоўніку (1627) Памвы Бярынды[2].
У сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль ад пачатку назва месяцу існавала ў форме «май». «Наша Ніва» пачатку XX стагодзьдзя ўжывала форму травень (май) толькі ў 1910—1912 гадах[3]. Больш шырокае ўжываньне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—30-я гг.), пасьля чаго прызнаецца састарэлым. У афіцыйным ужытку слова травень аднаўляецца ў 1990-я гады[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
- ^ а б Уладзімер Куліковіч (3 траўня 2014) Беларускае слоўка. Май і травень. Минск-Новости. Праверана 9 сьнежня 2014 г.
- ^ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. — Мн.: 1967 Т. 2. — С. 138, 139.