Лі Бо
Лі Бо, Лі Бай, Лі Таібо (па-кітайску: 李白; 701, Суе, Танская імпэрыя — 762, Сюаньчэн, Танская імпэрыя) — кітайскі паэт пэрыяду залатога веку кітайскай паэзіі. Разам з паэтам Ду Фу лічацца самым вялікім кітайскім паэтам. Захавалася каля тысячы ягоных твораў. Творчасьць Лі Бо адзначаецца буйнай паэтычнай фантазіяй, а таксама прыхільнасьцю да сьпіртных напояў. Як і Ду Фу, Лі Бо правёў значную частку свайго жыцьця ў падарожжах, але ў ягоным выпадку гэтак здарылася таму, што ён меў сродкі для падарожжаў, а не з-за беднасьці. Існуе легенда, што Лі Бо ўтапіўся, калі ў нецьвярозым выглядзе паплыў за адбіткам месяца на паверхні Янцзы, але хутчэй за ўсё гэта няпраўда.
Лі Бо | |
李白 | |
сярэднявечная мініятура Лі Бо | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 траўня 701[1] Суе, Танская імпэрыя |
Памёр | 30 лістапада 762[1] (61 год) Сюаньчэн, Танская імпэрыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Лі Ке[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Кірунак | сярэднявечная лірыка |
Жанр | фу, шы |
Мова | кітайская |
Месцам нараджэньня Лі Бо лічыцца горад Чу, што знаходзіцца ў сучасным Казахстане. Ёсьць зьвесткі пра тое, што калі яму споўнілася пяць гадоў, ягоная сям’я пераехала ў Янчжоў, у мястэчка, якое знаходзілася каля сучаснага Чэнгду ў Сычуані. У сваіх творах Лі Бо ўслаўляў віно, жанчын і прыроду, а таксама праўду й справядлівасьць. Калі яму споўнілася 42 гады, ён атрымаў пасаду сакратара ў імпэратарскім двары ў Чангане, якую, аднак, хутка страціў па прычыне схільнасьці да п’янства й прапаганды сваіх поглядаў. Наступныя дзесяць гадоў ён падарожнічаў па краіне й пісаў вершы. Пасьля выбуху паўстаньня Ан Люшана, Лі Бо далучыўся да паўстанцаў, за што, пасьля паразы паўстанцаў, быў прысуджаны да выгнаньня ў правінцыю Гансю. Да канда жыцьця Лі Бо знаходзіўся ў выгнаньні, пішучы перапоўненыя сумаваньнем па свабодзе вершы.
Першы пераклад вершаў Лі Бо на заходнія мовы, то бок францускую, зрабіў маркіз Эрвэ дэ Сан-Дэні ў 1862 годзе, у яго кнізе «Poésies de l'Époque des Thang». У гонар Лі Бо быў названы кратэр на Мэркурыі.
Нараджэньне
рэдагавацьБацькі
рэдагавацьАб бацьках паэта зьвестак засталося вельмі мала. У «Старой кнізе (аб дынастыі) Тан» гаворыцца, што «бацька быў ваеначальнікам у горадзе Жэньчэні», але дасьледнікі ўсталявалі, што ў рэчаіснасьці ў Жэньчэні жыў дзядзька Лі Бо. У вершах паэта бацька згадваецца толькі аднойчы — высокі, станісты мужчына зь белымі бровамі[2].
На самой справе бацька паэта не імкнуўся да службы, магчыма, калісьці вымушана займаўся камэрцыяй, і шэраг дасьледчыкаў, пачынаючы з 1930-х гадоў называюць здагадку, што Лі Бо быў «сынам заможнага купца» ці нават «шляхціча», аднак большасьць навукоўцаў гэтай фармулёўкі не падтрымлівае. Пра тое, што бацька быў заможным, сьведчыць ягонае пустэльніцкае, але бесклапотнае жыцьцё, якім ён пражыў да глыбокай старасьці[3]. У гісторыі ён застаўся вядомым як Лі Ке, дзе частка «ке», перш за ўсё, азначае слова «прышэлец», «падарожнік», «перасяленец», «госць», але можа мець і адценьне «купца», «гандлёвага госьця», які прывозіць тавары, намякае на ягоныя заняткі ў вызначаныя моманты жыцьця[3].
Аб маці паэта вядома яшчэ менш — ні імя, ні радавога прозьвішча, толькі слаба аргумэнтаваная здагадка, што яна паходзіла з блізкага да тангутаў племяні цян. Многія супляменьнікі маці жылі й у Шу, куды з заходніх краёў прыбыло сямейства Лі. Так што ня толькі да пяці гадоў, але й працяглы пэрыяд дзяцінства Лі Бо жыў у «барбарскім» асяродзьдзі, што дало яму й веданьне моваў, і адбілася на мэнтальнасьці, ўспрыманьні сьвету, вобразнай і эмацыйнай натуры[3].
Легенды й вэрсіі
рэдагавацьЗ нараджэньнем Лі Бо зьвязаны шэраг легендаў. Адна зь іх распавядае, што незадоўга да нараджэньня ягонай маці прысьнілася вялікая белая зорка. Менавіта таму хлопчыка назвалі Тай Бай («вялікая бялізна»). Па іншай легендзе Лі Бо, быў народжаны зоркай Тай Бай. Для шматлікіх ён быў увасабленьнем духу зоркі, выгнаную за віну ў сьвет сьмяротных[4].
Яна (маці) ўжо спала, калі ў заходняй частцы небасхілу зьявілася Залатая зорка й стала павольна разгарацца, ўсё ярчэй і ярчэй, а потым ад яе аддзяліўся асьляпляльны белы прамень, з неймавернай для чалавека хуткасьцю пранёсься празь неабсяжнасьць космасу, мякка прайшоў праз дах дому й пранік у жывот парадзіхі. Уся ейная сутнасьць асьвяцілася гэтай зіхатлівай бялізнай, бяздоннай прорвай сьвятла, якая неўзабаве згусьцілася ў крыкуна-немаўля, зьнешне падобнага на іншых, і ўсё ж у чымсьці выдатнага, значна большага, чым толькі ейны нованароджаны сын...[5] | ||
У Цзянью, зараз правінцыя Сычуань, дзе пражывала сям’я, існуе народнае «Паэтычнае таварыства Сіняга Лётасу», якое штогод у восьмы восеньскі месяц па месяцовым календары праводзіць «Сустрэчы з Тайбо». Мясцовыя жыхары не дапускаюць думкі, што Лі Бо нарадзіўся дзесьці ў іншых краях, і мясцовыя легенды пацьвярджаюць іхны патрыятычны гонар. Гэтак, распавядаюць, што маці будучага паэта хадзіла мыць бялізну ў бліжэйшую раку, і аднойчы з вады вынырнуў залаты карп, увайшоў у ейнае ўлоньне, і яна зацяжарыла. Гэтай вэрсіі адпавядае імя паэта Бацынь — эўфэмізм слова «карп»[6].
У датах зямнога нараджэньня Лі Бо існуюць розныя вэрсіі, ад 699 году да 705 году, але асноўная маса дасьледчыкаў пагаджаецца адносна 701 году. Цалкам магчыма, што адбылося гэта ўвосень, то бок у канцы восені 701 году, калі пачаўся апошні пэрыяд панаваньня імпэратрыцы У Цзэцянь, і менавіта да гэтага пэрыяду большасьць дасьледчыкаў прывязвае нараджэньне будучага паэта. Ён сам у некалькіх творах згадвае свой узрост, то бок у вершы 750 году піша, што ўжо «пражыў 49 гадоў», у вершы, датаваным 757 годам, называе сябе «пяцідзесяцісямілетнім»[7].
Паводле легендаў Лі Бо быў падвергнуты традыцыйнаму выпрабаваньню маўляня з нагоды дасягненьня ім першай сур’ёзнай жыцьцёвай мяжы. Калі хлопчыку споўніўся год, па звычаі, перад ім расклалі рознага роду прадметы, каб вызначыць ягоныя перавагі. Дзіця адпрэчыла ядомае, адвярнулася ад цацак, і папаўзла да «Канону паэзіі»[8].
Месца нараджэньня
рэдагавацьАдносна месца нараджэньня й пражываньня паэта й раней, і сёньня працягваюцца дыскусіі, відавочна, выкліканыя, у прыватнасьці, ягонай вялікай папулярнасьцю.
Вядомы пісьменьнік і навуковец Лі Чжы у прысьвечаным Лі Бо разьдзелу сваёй знакамітай «Спаленай кнігі» пісаў:
Няма часу, калі б ня жыў Лі Бо, няма месца, дзе б ён ні нарадзіўся, — то зорка зь неба, то герой Зямлі[9]. | ||
Сярод найменш пацьверджаных існуе вэрсія, якую ў 1982 годзе высунуў Лю Кая на падставе аналізу «Лістоў аньчжоўскаму чжаншы Пэю» Лі Бо, быццам паэт нарадзіўся ў Чанань. Сам Лі ў адным творы назваў сябе «цзыньлінцам», то бок народжаным у Цзыньліне. Значную колькасьць прыхільнікаў мае «Шаньдунская тэорыя». Ейнымі галоўнымі аргумэнтамі ёсьць, тое, што ў біяграфіі Лі Бо ў «Старой кнізе (аб дынастыі) Тан» той названы «шаньдунцам», а «бацька» — «ваеначальнікам з гораду Жэньчэн» у адным вершы Ду Фу успамінае «Лі Бо з Шаньдуна»[10].
Сапраўды, быў пэрыяд, калі паэт часьцяком заязджаў у горад Жэньчэн, дзе знаходзілася ягоная любімая піцейная ўстанова зь вядомым духмяным віном, і досыць доўгі час жыў у Янчжоў, дзе падняў там хату й перавёз туды сям’ю, лічыўшы Ўсходняе Лу, частку сучаснай правінцыі Шаньдун, сваёй «другой радзімай»[10].
Сярод вэрсіяў існуюць нават такія экзатычныя, як то «атурэчаны кітаец», «замежнік», некаторыя аўтары перасоўваюць сямейства Лі яшчэ далей — у краіну «Дашы го», то бок у Арабскі халіфат[11].
Двума асноўнымі парытэтнымі вэрсіямі лічацца «Сычуаньская» й «Заходняя», апошняя зь якіх ставіцца да таго, што Лі Бо паходзіў з Цюркскага каганату, які месьціўся на тэрыторыі сучаснага Кыргызстану[12].
У 1935 годзе гэтую вэрсію разьвілі да такой фармулёўкі, што Тай Бо нарадзіўся не ў Кітаі[12]. У 1940 годзе яе падтрымаў вучоны Лі Чанчжы, і вэрсія нават трапіла ў артыкул «Лі Бо» ў стары тлумачальны слоўнік «Ці Хай», а пазьней была падхопленая Артурам Вэйлам. Можна выказаць здагадку, што сілу «заходняй» тэорыі падае містычная сувязь зь легендарнай вэрсіяў. Абедзьве выводзяць месца нараджэньня за рамкі Кітаю, у нейкую аддаленую прастору, пацьвярджаючы статус Лі Бо як «прышэльца» звонку[12].
Верагоднасьць гэтай тэорыі пацьвярджаецца й тым, што да пачатку VIII стагодзьдзя у Суе й навакольных паселішчах жыло ўжо чатыры пакаленьні роду Лі. Як адзначана ў «Старой кнізе [аб дынастыі] Тан», продкі паэта, чые сямейныя карані прасочаны да ханскага ваеначальніка Лі Гуана, а на міталягічным узроўні — да Лао-цзы, якога лічылі сваім продкам і танскія імпэратары, былі за нейкую правіннасьць сасланыя ў аддаленую заходнюю частку Танскай імпэрыі Лунс на тэрыторыі сучаснай правінцыі Ганьсу, адкуль яны ў канцы панаваньня дынастыі Суй таемна перабраліся яшчэ дале на захад у Цюркскі каганат[12].
Праведзены спэцыялістамі аналіз некалькіх твораў Лі Бо, якія тым ці іншым чынам маглі б быць зьвязаныя з Суе па ўспамінах дзяцінства, даюць падставы меркаваць, што іхная тапаніміка ёсьць ляндшафт раёну сярэдняй плыні ракі Чу , якая ўпадае ў возера Ісык-Куль, што азначае, што Лі Бо візуальна ўяўляў сабе пэйзаж гэтага раёну. Найбольшая колькасьць аргумэнтаў да такога сьцьвярджэньня дае верш «Бой на поўдзень ад горада», якое было напісана ў 740-х гадох[13].
Адукацыя
рэдагавацьПасьля таго, як паэту споўнілася 5 гадоў, ягоная сям’я пераехала ў Цзянь. Сям’я не лічылася беднай, але ейны сацыяльны статус быў нізкі — прышлыя людзі зь цёмным мінулым. Гэтая й іншыя прычыны паўплывалі на тое, што асновы пачатковага навучаньня Лі Бо атрымаў дома пад кіраўніцтвам бацькі. Лі Ке, падарожнічаючы, знаёміў сына з выдатнымі мясьцінамі Шу, якія былі зьвязаны з даўніной. Пасьля гэтыя ўспаміны ўвасобіліся ў знакамітым вершы «Цяжкія дарогі ў Шу»[14].
Кемлівы хлопчык ужо ў пяцігадовым узросьце авалодаў, як ён сам пазьней адзначыў, «Шэсьць асноваў». Адны дасьледчыкі лічаць, што гэта пачатковыя веды ў Задыякальным летазьлічэньні, сонечным і месячным календарах, іншыя бачаць у гэтым даоскія трактаты, магчыма, адаптаваныя для пачатковага навучаньня[14]. Да сямі гадоў маляня ведаў канфуцыянскія каноны, як то Пяцікніжжа, «Лунь Юй», да дзесяці — «Шы Цзын» і «Шу Цзын», але яго, магчыма праз бацькоў сьветапогляд, больш цягнула да даоскай мудрасьці — «Дао Дэ Цзын», «Чжуан-цзы», «Шань хай цзын».
Да дзесяці гадоў ён пазнаёміўся з «ста школамі», гэта значыць атрымаў прадстаўленьне аб асноўных напрамкі думкі, якая прыйшла з даўніх часоў[14]. У дзесяць гадоў, як пазьней успамінаў пляменьнік паэта, які жыў у Аньлу, ён пазнаёміўся з «Одай аб Цзы Сюй» Сыма Сянжу, якую прачытаў яму бацька, што кранула няўстойлівую псыхіку хлопчыка. На стале ў яго пакоі стаяла «чатыры каштоўнасьці» — пісьмовыя прыналежнасьці навукоўца й літаратара, то бок пэндзлік, туш, папера й тушачніца (чарнільны камень), а на сьцяне віселі баявы лук і меч. Усе гэтыя атрыбуты суправаджалі Лі Бо напрацягу ўсяго ягонага жыцьця[15].
Лі Бо цягнуўся за ведамі. Аднойчы ён пачуў, што ў суседнім павеце ёсьць дом зь вялікай колькасьцю кнігаў, і адправіўся туды, дзе з раньняй раніцы да позьняга вечара перачытаў скрутак за сувоем. Гэтае месца было шумным, таму месцам для чытаньня юнак абраў горы. Аднойчы паэт змок пад дожджом, і Лі Бо наняў двух юнакоў, каб збудавалі яму саламяную хаціну, дзе ён і перачытаў усю мясцовую бібліятэку. Шмат гадоў сяляне назвалі гэтую вяршыню «скалой Тайба» й пабудавалі ля падножжа «Кабінет Тайба», куды ў сьвяты прыходзяць людзі ўспамінаць вялікага земляка[16].
Азы «танца зь мячом» — мастацтва валоданьня баявой зброяй — ён пачаў спасьцігаць у 15 гадоў. У гэты час, праз рамантызм, яго цягне да рыцарства, ён вучыцца выразна аддзяляць дабро ад зла й адважна абараняць дабро. Імпульсіўнасьць і няўрымсьлівасьць былі ягонымі яскравымі рысамі ў такой ступені, што ўжо ў сталыя гады юны паэт Вэй Вань, доўга дамагаючыся сустрэчы з кумірам, ашаломлена апісаў сваё першае ўражаньне:
З падпаленымі вачамі ён быў падобны на галоднага тыгра[15]. | ||
У юнацтве рыцарства вабіла яго яшчэ й сваім эстэтычным бокам. Танскія рыцары былі моднікамі, яны жадалі быць заўважанымі, апраналіся яскрава, зьбіраліся групамі й наведвалі шынкі або ладзілі пацешныя паядынкі, а часам і па-сапраўднаму крывавыя пабоішча. Сям’я Лі Бо была досыць забясьпечана для таго, каб юны рыцар, станісты й прыгожы, зьнешнім выглядам цалкам упісваўся ў гэтую сераду. Але такое асяродзьдзе бездухоўнасьці маладых людзей не магло захапіць паэта. Аднак, як адкрыта пішуць сучасныя дасьледчыкі, клапоцячыся рыцарскім духам старажытнасьці, Лі Бо ў юнацтве забіў вялікую колькасьць людзей[17].
Лі Бо гэтак і ня стаў прафэсіяналам, хоць яго трэніравалі вядомыя майстры баявых мастацтваў, і ў цэлым узровень ягонага баявога майстэрства ня быў высокім, таму акрамя перамогаў, бывалі й няўдалыя паядынкі. Знакаміты ў мінулым генэрал Пэй Мінь пераканаў Лі Бо
ісьці шырокай дарогай, а не вузкай сьцежкай ... Неба даравала табе талент громападобнага пэндзля, і нельга адмаўляцца ад паэзіі дзеля зброі[17]. | ||
Рыцарам ён застаўся ў сваім жыцьцёвым крэда — бескампраміснай барацьбе за справядлівасьць, а таксама ў сваіх вершах. Зборны вобраз рыцара ў творах Лі Бо ёсьць ідэалам, перад якім ён схіляўся, то бок бясстрашны абаронца айчыны й абяздоленых.
Станаўленьне
рэдагавацьІснуе супярэчлівая вэрсія, што перад тым, як пайсьці ў горы для нелюдзімага самапазнаньня, Лі Бо нядоўга праслужыў дробным чыноўнікам у павеце. Пра гэта сьведчыць стэла, якая зьмяшчаецца ў манастыры ў Куанскіх горах, датаваная 1068 годам, з надпісам:
Вучоны акадэмік Лі Бо па мянушцы Тайба нядоўга служыў у павеце дробным чыноўнікам, а потым прыйшоў сюды, у горы, дзе дзесяць гадоў вучыўся[18]. | ||
Аднак, гэта выклікае сумневы, бо ў гэты час паэту было 14 гадоў і маёмасны стан не выклікаў неабходнасьці пасылаць сына працаваць. Тым больш, што без экзамэнаў у той час чыноўнікамі не станавіліся. Таму, калі яму споўнілася 15 гадоў, што дазваляла адрывацца ад дома й адасабляцца або адпраўляцца ў падарожжа, ён пагрузіўся ў манастырскія мясьціны ў глухіх гарах, а потым і зусім пакінуў бацькоўскі край Шу. Мэтай гэтага было, як сам Лі Бо пазьней сфармуляваў «У пасланьні шаофу Мэна з шоўшань», то бок дзеля «вырошчваньня» мудрасьці з тым, каб унесьці яе ў сьвет, ачысьціць сьвет, палепшыць яго[18].
У чысьціні некранутай прыроды Лі Бо пазнаваў схаванае ў сабе, зьліваўся з прыродай. Ён быў упарты й працавіты. Пра гэта ходзяць легенды. У адной зь іх распавядаецца пра ўрок, пададзены будучаму паэту жанчынай, якую ён аднойчы вясной сустрэў у лесе каля ручая.
Жанчына мэтадычна церла аб вялікі камень мэталічны стрыжань. «Што Вы тут робіце, матуля?» — пацікавіўся Лі Бо. «Мне трэба вывастрыць з гэтага стрыжня іголку, а то ўзімку дзеці замерзнуць, у іх апратка ірваная». Узімку Лі Бо зноўку знайшоў гэтую жанчыну — яна навастрыла стрыжань і зашыла дзіцячую вопратку. Ён запомніў гэты ўрок на ўсё жыцьцё й ужо знакамітым паэтам, адшукаўшы жанчыну, пачціва зьвярнуўся да яе «Настаўнік»[19]. | ||
Адной з прычынаў, якая павяла Лі Бо ў падарожжа было тое, што імпэратар Сюань-цзун любіў пустэльніцкія схілы гор каля Ўсходняй і Заходняй сталіцаў і праводзіў там некаторы час. Гэтыя схілы празвалі гарамі «прасоўваньня пустэльнікаў» з-за таго, што часам пасьля сустрэчы зь імпэратарам маладыя таленты маглі абыйсьці складаную экзамэнацыйную сыстэму, якая адкрывала шлях да чынавенства. Гэтая сыстэма называлася — чжыцзюй («узыходжаньне мэтадам адбору»). Імпульсіўнага Лі Бо гэты варыянт прыцягваў сваёй імклівасьцю й магчымасьцю абыйсьці складаныя іспыты, «ускочыць» адразу ў сталіцу, стаць ня проста дарадцам, а мудрым настаўнікам імпэратара — менавіта пра гэта ён марыў зь юнацтва[20].
Пра гэта гаворыцца ў ягоных вершах «Вялікае паляваньне» й «Заля прасьвятленьня»[21]. Куды б ні трапляў у сваіх падарожжах Лі Бо, ён перш за ўсё шукаў сувязі для прасоўваньня наверх, у рэкамэндацыйных лістах і ў рытмічных зваротах да больш вышэйшых паводле статусу. Гэта не было самапрыніжэньнем, то бок такая існавала традыцыя. Калі Лі Бо выправіўся ў падарожжа, яму пашанцавала ў тым, што тут зьявіўся Чжао Жуй па мянушцы Тайбінь, то бок «Высокі госьць», які валодаў і літаратурай, і баявымі мастацтвамі. Настаўнік і вучань склалі адзін пра аднаго прыемнае ўражаньне. Чжао Жуй убачыў стройнага юнака з выглядам восеньскага месяца, зорным бляскам у вачах і духам непахіснасьці, які выплюхваецца з-пад броваў. Вочы юнака загарэліся, калі госьць распавёў аб нядаўнім наведваньні імпэратарскай сталіцы.
Зь пятнаццаці гадоў Лі Бо ўжо сур’ёзна захапіўся літаратурнай творчасьцю. Паводле афіцыйнай біяграфіі, пачаў ён з рытмічнага эсэ «Перайманьне "Одзе аб нянавісьці"» паэта V стагодзьдзя Цьзян Яна. Гэта была майстэрская імітацыя, якая атрымала станоўчыя водгукі тагачасных паэтаў. За дзесяць гадоў горнага пустэльніцтва ў кляштарах ён напісаў каля сотні паэтычных і празаічных твораў, зь якіх захавалася толькі малая частка. Бацька зразумеў, што пара самадзейных заняткаў прайшла, і таленавітаму сыну патрэбен сапраўдны настаўнік, а не просты манастырскі манах[22].
У манастыры Дамін Лі Бо правёў у агульнай складанасьці дзесяць гадоў, улічваючы перапынкі на візыты ў бацькаву хату й падарожжа па Шу, пэрыядычна размаўляючы з Чжао Жуем, пасьля чаго настаўнік уручыў вучню свой меч, які дастаўся яму ад ягонага настаўніка, і нагадаў словы старажытных мудрацоў:
Прачытай дзесяцйь тысячаў скруткаў кніг, тады, калі пройдзешь дзесяць тысяч дарог. Ты вывучыў шмат кніг, напоўненых словамі, цяпер табе неабходныя кнігі бяз словаў. Пасад Сіняга Лётасу й Куанскі горы занадта цесныя для цябе[23]. | ||
Увесну 720 году Лі Бо, чарговы раз пакінуўшы мясьціні, накіраваўся ў сталіцу краю Шу — Чэнду (сучасная правінцыя Сычуань), горад пурпуровых тканінаў, дзе выраблялі вышываную залатымі ніткамі тканіну, якую прамывалі ў пурпурнай рацэ. Горад расчараваў Лі Бо, які любіў цішыню й спакой. У навакольлях горада разьмяшчаўся вялікі даоскі цэнтар, які ахоўваўся асаблівым эдыктам імпэратара Сюань-цзуна. Незадоўга да зьяўлення Лі Бо ў манастыры пасялілася новая манашка — маладая дзяўчына, якая была не надта старэйшая за Лі Бо. Гэта была прынцэса Юйчжэнь, восьмая дачка імпэратара Жуй-цзуна, які кіраваў краінай з 710 па 712 гады, сястра Сюань-цзуна, які прыняў трон ад бацькі. Лі Бо верагодна там і пазнаёміўся зь ёй. На працягу жыцьця яны не раз сустракаліся, і паэт прысьвяціў ёй некалькі вершаў[24].
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Флейты сумныя гукі: зборнік паэзіі / Лі Бо. — Мінск: Звязда, 2015. — 64 с. — (Светлыя знакі: паэты Кітая).
На беларускую мову асобныя вершы Лі Бо пераклаў Ігар Бабкоў (у кн. «Тутэйшыя». Мн., 1989).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 29.
- ^ а б в С. Торопцев 2009. С. 30.
- ^ Лі Бо
- ^ С. Торопцев 2009. С. 14.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 34.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 17.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 35.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 18.
- ^ а б С. Торопцев 2009. С. 19.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 20.
- ^ а б в г С. Торопцев 2009. С. 21.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 24.
- ^ а б в С. Торопцев 2009. С. 36.
- ^ а б С. Торопцев 2009. С. 37.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 40.
- ^ а б С. Торопцев 2009. С. 38.
- ^ а б С. Торопцев 2009. С. 39.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 41.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 45.
- ^ Лі Бо. «Дух даўніны»
- ^ С. Торопцев 2009. С. 43.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 55.
- ^ С. Торопцев 2009. С. 58.
Літаратура
рэдагаваць- Сергей Торопцев. Жизнеописание Ли Бо, Поэта и Небожителя. — Москва: ИДВ РАН, 2009. — ISBN 978-5-8381-0159-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лі Бо ў перакладах А. І. Гітовіча
- Лі Бо. Энцыкляпэдыя «Кругосвет»
- Н. Т. Федоренко. «Великий Ли Бо» (Известия АН СССР. Отделение литературы и языка. — Т. XXXII. Вып. 3. — М., 1973. — С. 237–241)
- Біяграфія паэта
- Н. И. Конрад. «Ли Бо» СПб.: Кристалл, 1999.- (Б-ка мировой лит. Малая серия). OCR Бычков М. Н.
- Вершы Лі Бо
- Вершы ў перакладзе Сяргея Таропцава
- Мурашевич К. Г. «Генеза міфологічних сюжетів у творчості китайського поета Лі Бо (701–762)» // Китайська цивілізація. Традиції та сучасність. — Київ, 2007.