Ісык-Куль (па-кыргыску: Ысык-Көл — «гарачае возера») — бясьсьцёкавае возера ў Кыргыстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м.

Возера
Ісык-Куль
Ысык-Көл
Панарама Ісык-Кулю
Панарама Ісык-Кулю
Возера Ісык-Куль
Краіна Кыргыстан
Плошча 6236 км²
Плошча вадазбору 15,844 км²
Максымальная глыбіня 702 м
Сярэдняя глыбіня 278 м
Найбольшая даўжыня 182 км
Найбольшая шырыня 58 км
Даўжыня берагавой лініі 688 км
Вышыня над узроўнем мора 1608 м
Каардынаты 42°26′0″ пн. ш. 77°11′0″ у. д. / 42.43333° пн. ш. 77.18333° у. д. / 42.43333; 77.18333Каардынаты: 42°26′0″ пн. ш. 77°11′0″ у. д. / 42.43333° пн. ш. 77.18333° у. д. / 42.43333; 77.18333
Ісык-Куль на мапе Кыргыстану
Ісык-Куль
Ісык-Куль
Ісык-Куль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Ісык-Куль, фота NASA з космасу

Плошча 6236 км² (паводле іншых зьвестак 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 702 м. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя зь іх Джэргалан і Цюп.

Берагі расчлянёныя слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе й паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпэратура вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7°С. Вада саленаватая (каля 6‰).

Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыцьцяўляецца суднаходзтва, асноўныя парты: Рыбачае й Прыстань-Пржавальск. На Ісык-Кулі разьмешчаныя курорты Чалпон-Ата й Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла Мікалая Пржавальскага. Разьвіваецца турызм.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ісык-Кульсховішча мультымэдыйных матэрыялаў