Канфуцыянства
Канфуцыянства — філязофская й этычная сыстэма, распрацаваная на вучэньні кітайскага філёзафа Канфуцыя. Гэта складаная сыстэма маральных, сацыяльных, палітычных, філязофскіх, і квазі-рэлігійнай думкі, што паўплывала на культуру й гісторыю Ўсходняй Азіі. Лічыцца дзяржаўнай рэлігіяй у некаторых краінах Усходняй Азіі, з-за дзяржаўнай падтрымкі канфуцыянскай філязофіі.
Сярод краінаў і культураў пад моцным уплывам канфуцыянства вылучаюць мацерыковы Кітай, Тайвань, Карэя, Японію й Віетнам, а таксама розныя тэрыторыі зь пераважным пражываньнем кітайскага народа, як то Сынгапур. Лічыцца, што пасьлядоўнікаў канфуцыянства налічваецца больш чым 1,5 мільярды чалавек[1].
Згодна з вучэньнем, чалавек кемлівы й здольны да ўдасканаленьня пасродкам асабістых і калектыўных імкненьняў, асабліва за кошт самаразьвіцьця й працы над сабой. Асноўная ідэя канфуцыянства ў вырошчваньні сілаў і разьвіцьці маральнай дасканаласьці. Канфуцыянства лічыць, што варта адмовіцца ад свайго жыцьця, калі гэта неабходна, пасіўна ці актыўна, дзеля адстойваньня кардынальных маральных каштоўнасьцяў[2].
Тэмы ў канфуцыянскай думцы
рэдагавацьЧалавечнасьць — аснова канфуцыянства. Простым спосабам ацаніць канфуцыянскую думку зьяўляецца ўспрыманьне яе, як разгляданая на розных узроўнях сумленнасьць, і простым спосабам зразумець канфуцыянскую думку зьяўляецца вывучэньне сьвету з дапамогай лёгікі чалавечнасьці. На практыцы, элемэнты канфуцыянства назапашаны на працягу доўгага часу. Існуе клясычная «Учан» (五常), якое складаецца зь пяці элемэнтаў: «Рэн» (仁, чалавечнасьць), «Йі» (义, праведнасьць), «Лі» (礼, рытуал), «Чжы» (智, веды), «Хін» (信, цэласьць). Таксама існуе клясычнае «Сізі» (四字), ское складаецца з чатырох элемэнтаў: «Чжун» (忠, ляяльнасьць), «Сяо» (孝, сыноўя пачцівасьць), «Цзэ» (节, устрыманьне), «Йі» (义, справядлівасьць). Таксама ёсьць яшчэ шмат іншых элемэнтаў, як то «Чэнг» (诚, сумленнасьць), «Шу» (恕, дабрыня й дараваньне), «Ліян» (廉, сумленнасьць і чысьціня), «Чы» (耻, сорам, суд і пачуцьцё дабра й зла), «Ён» (勇, адвага), «Вэн» (温, добрыня й далікатнасьць), «Лян» (良, праведнасьць і дабрыня), «Гун» (恭, ветлівасьць і пачцівасьць), «Цзянь» (俭, сьціпласьць), «Ран» (让, умеркаванасьць і сьціпласьць). Сярод усіх элемэнтаў, «Рэн» (чалавечнасьць) і «Йі» (праведнасьць) зьяўляюцца асноўнымі. Часам мараль інтэрпрэтуецца як прывід чалавечнасьці й праведнасьці.
Чалавечнасьць
рэдагавацьРытуал і сыноўняй пачцівасьць, сапраўды, то якім чынам варта дзейнічаць у адносінах да іншых. Канцэпцыя чалавечнасьці Канфуцыя лепш за ўсё выяўляецца ў канфуцыянскай вэрсіі этыкі ўзаемнасьці: «не ўчыняй іншым тое, што ты б не хацеў, каб учынілі табе». Канфуцый ніколі не заяўляў, што чалавек нараджаецца добрым ці злым[3], а адзначае, што «па сваёй прыродзе людзі падобныя, але так далёкія па вопыце»[4], маючы на ўвазе тое, што ўсе людзі нараджаюцца з унутраным падабенствам, але чалавек залежыць ад вывучэньня і практыцы.
На думку Сунь Цзы людзі першапачаткова маюць нейкія інстынктыўныя жаданьні, нягледзячы на станоўчыя альбо адмоўныя іхнія вынікі, да якіх яны могуць прывесьці, таму вельмі неабходна самаразьвіцьцё. Мэн-цзы пісаў, што ўсе людзі нараджаюцца з пачуцьцём спачуваньня й добрым сэрцам, хоць зь цягам часу яны могуць стаць злым. Усе погляды ў канчатковым выніку прыводзяць да высновы, што чалавечая адукацыя й павышэньне культуры вельмі важна й неабходна.
«Рэн» зьяўляецца базай канфуцыянскай палітычнай тэорыі: яна заснавана на існаваньні самадзяржаўнага кіраўніка, які гуманна адносіцца да сваіх падданых. Бесчалавечны кіраўнік рызыкуе стратай «нябесным мандатам», правам на ўладу. Калі кіраўнік пануе гуманна й клапоціцца аб сваіх людзях, то трэба строга выконваць усе ягоныя загады. Канфуцый сам мала што казаў пра волю народа, але галоўны ягоны пасьлядоўнік Мэн-цзы зрабіў выснову, што меркаваньні народа па пэўных важных пытаньнях павінны быць разгледжаны.
Рытуал
рэдагавацьУ канфуцыянстве тэрмін рытуалу «Лі» (礼) неўзабаве быў распаўсюджаны на сьвецкія фармальныя паводзіны, і ў канчатковым выніку таксама быў перададзены на разгляд дарэчнасьці альбо ветлівасьці, якія існуюць у штодзённым жыцьці. Рытуалы былі кадыфікаваныя й павінны разглядацца як комплексная сыстэма нормаў. Канфуцый такім чынам жадаў адрадзіць этыкет раньніх дынастыяў. Пасьля ягонай сьмерці, людзі лічылі яго найбольшым аўтарытэтам у сфэры рытуальных паводзінаў.
Важна адзначыць, што «рытуал» мае спэцыялізаванае значэньне ў канфуцыянстве, у адрозьненьне ад звычайнага рэлігійнага сэнсу. У канфуцыянстве, акты штодзённага жыцьця лічацца рытуалам. Рытуалы не абавязкова рэглямэнтаваны ці проста адвольныя дзеяньні, але працэдуры, якімі людзі часьцяком займаюцца, сьвядома ці несьвядома, падчас нармальнага ходу жыцьця. Фармаваньне рытуалаў павінна прыводзіццца такім чынам, каб рабіць грамадзтва задаволеным й здаровым, што зьяўляецца адной з мэтаў канфуцыянскай філязофіі.
Ляяльнасьць
рэдагавацьЛяяльнасьць «Чжун» (忠) зьяўляецца эквівалентам сыноўняй пашаны але ў некалькі іншай плоскасьці. Гэта асабліва важна для сацыяльнай клясы, да якой належала большасьць вучняў Канфуцыя, таму што адзіны спосаб для амбіцыйнага маладога вучонага прабрацца ў канфуцыянскі кітайскі сьвет — паступіць на дзяржаўную службу кіраўніка. Як і сыноўя пабожнасьць, тым ня менш, ляяльнасьць часта падрывалася аўтакратычнымі рэжымамі Кітая. Канфуцый быў прыхільнікам ідэі, што рэальная палітыка мае непасрэдую сувязь з клясавымі адносінамі, але ён не падтрымліваў ідэю «хто мацнейшы, той мае рацыю», але начальнік, які атрымаў «Мандат Нябёсаў», павінен выконваць свае абавязкі з высокай ступеньню маральнасьці. У больш позьніх стагодзьдзях, аднак, упор рабіўся больш на абавязкі тых, хто падпадаў пад кіраваньне, а не тых, хто кіраваў.
Ляяльнасьць таксама ёсьць пашырэньне сваіх абавязкаў да сяброў, сям’і й жонкі. Ляяльнасьць у адносінах да сваёй сям’і павінна быць на першым месцы, затым ляяльнасьць да сужэнца, потым да свайго кіраўніка, і, нарэшце, да сваіх сяброў. Ляяльнасьць лічыцца адным зь вялікіх чалавечых цнотаў. Канфуцый таксама зразумеў, што адданасьць і сыноўя пачцівасьць могуць патэнцыйна канфліктаваць паміж сабой.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «5 Minute Apologist: Maximum Truth in Minimum Time». Rick Cornish.
- ^ Lo, Ping-cheung (1999), «Confucian Ethic of Death with Dignity and Its Contemporary Relevance», Society of Christian Ethics
- ^ Homer H. Dubs: «Nature in the Teaching of Confucius», p. 233
- ^ Lun Yu (Yang Huo). Confucius.org
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКанфуцыянства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Артыкул на slounik.org
- Зборнік канфуцыянскіх тэкстаў