Ліпінкі
Лі́пінкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бугу. Уваходзяць у склад Дамачаўскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 55 км ад Берасьця, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, каля аўтамабільнай дарогі Берасьце — Тамашоўка.
Ліпінкі лац. Lіpіnkі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Дамачаўскі |
Насельніцтва: | 129 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225021 |
СААТА: | 1212805046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°41′22″ пн. ш. 23°36′7″ у. д. / 51.68944° пн. ш. 23.60194° у. д.Каардынаты: 51°41′22″ пн. ш. 23°36′7″ у. д. / 51.68944° пн. ш. 23.60194° у. д. |
± Ліпінкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. вёска Ліпінкі была ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, ваходзіла ў склад маёнтку Дамачава. На 1858 год вёска была ў валоданьні князя Вітгенштэйна.
На 1876 год у Ліпінках быў 71 двор, у Дамачаўскай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы быў хлебазапасны магазын.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпінкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпінкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 30 верасьня 1921 году тут было 22 двары.
У 1939 годзе Ліпінкі ўвайшлі ў БССР, у складзе Берасьцейскай вобласьці. На 1940 год у вёсцы было 70 двароў. У нямецка-савецкую вайну гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 годзе савецкія ўлады арганізавалі калгас імя Жданава. з 1989 году ў калгасе «Беларусь».
На 1997 год у Ліпінках было 83 гаспадарк, у складзе адкрытага акцыянэрнага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтар — мястэчка Дамачава). На 2005 год — 62 гаспадаркі.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 96 сялянскіх душ; 1876 год — 552 чал.; 1897 год — 348 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 162 чал.; 1940 год — 212 чал.; 1959 год — 342 чал.; 1970 год — 378 чал.; 1997 год — 180 чал.; 1999 год — 191 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 131 чал.; 2010 год — 129 чал.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 81.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.