Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі
Лі́пнікі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Ліпнікі | |
трансьліт. Lipniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244852036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′19.800″ пн. ш. 28°16′39.400″ у. д. / 53.5555° пн. ш. 28.27761111° у. д.Каардынаты: 53°33′19.800″ пн. ш. 28°16′39.400″ у. д. / 53.5555° пн. ш. 28.27761111° у. д. |
± Ліпнікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку ХХ ст. урочышча ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Па перапісу 1926 г. вядома як засьценак.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- пачатак XX ст. — 6 двароў, 70 жыхароў
- 1926 год — 12 двароў, 64 жыхары
- 2002 год — 4 двары, 4 жыхары
- 2009 год — 5 чалавек[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі