Бэнуа Шэйру
Бэнуа Шэйру (па-француску: Benoît Cheyrou; нарадзіўся 3 траўня 1981 году, Парыж, Францыя) — былы францускі футбаліст, паўабаронца.
Бэнуа Шэйру | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1981 (43 гады) Парыж, Францыя | |
Рост | 182 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 2004—2007 2007—2014 2015—2017 |
Ліль Асэр Марсэль Таронта |
100 (2) 98 (6) 219 (21) 55 (2) |
Кар’ера
рэдагавацьШэйру пачаў сваю кар’еру ў сваім родным горадзе, у клюбе «Расінг», за які ў свой час таксама трэнэраваліся ягоны дзед, бацька й старэйшы брат. Менавіта дзякуючы гэтаму клюбу пазнаёміліся бацькі Бэнуа[1]. У 1999 годзе Бэнуа перайшоў у табар клюбу «Ліль», дзе дэбютаваў у прафэсійным футболе. У 2004 годзе Шэйру быў запрошаны ў клюб «Асэр», знакамітым трэнэрам Гі Ру.
Пасьля сэзону 2006—2007 гадоў спартовы дырэктар марсэльскага «Алімпіку» Жазэ Аніго імкнуўся атрымаць Шэйру, бо быў уражаны выступленьнямі гульца на працягу сэзону. У рэшце 21 чэрвеня 2007 году пасьля некалькіх тыдняў перамоваў «Алімпік» дасягнуў пагадненьня з «Асэрам» аб трансэфры гульца, заплаціўшы за паўабаронцу 5 млн эўра[2].
Дасягненьні
рэдагаваць«Асэр»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2005
«Марсэль»:
- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка францускае лігі (3): 2010, 2011, 2012
«Таронта»:
- Уладальнік Кубка MLS: 2017
- Пераможца Чэмпіёншыпу Канады (2): 2016, 2017
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Cheyrou a un compte à régler. Le Parisien
- ^ Benoît Cheyrou signe à l'OM« Retour à l'accueil. Transfert-Mercato.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэнуа Шэйру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на LFP.fr