Эрвэ Рэнар
Эрвэ Рэнар (па-француску: Hervé Renard; нар. 30 верасьня 1968 году, Экс-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, цяпер галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Саудаўскай Арабіі. Самым значным посьпехам у кар’еры зьяўляецца перамога на Кубку афрыканскіх нацыяў са зборнай Замбіі ў 2012 годзе ў якасьці трэнэра.
Эрвэ Рэнар | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 верасьня 1968[1] (56 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1983—1990 | Канны[d] | 87 (0) |
1991—1997 | Валярыс[d] | 105 (2) |
1997—1998 | Драгіньян[d] | 23 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2004 | Кембрыдж Юнайтэд[d] | |
2005—2007 | Шэрбур[d] | |
2007—2008 | Гана | |
2008—2010 | Замбія[d] | |
2010—2011 | Ангола[d] | |
2011 | Альжыр[d] | |
2013—2014 | Сашо | |
2014—2015 | Кот д’Івуар | |
2015 | Ліль | |
2016—2019 | Марока | |
2019—2023 | Саудаўскай Арабія | |
2023—2024 | Францыя (жан.)[d] | |
2024— | Саудаўскай Арабія |
Біяграфія
рэдагавацьКар’ера гульца
рэдагавацьЭрвэ гуляў на пазыцыі абаронца за клюбы «Кан», «Валярыс», «Драгіньян», якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах Францыі.
Кар’ера трэнэра
рэдагавацьКар’еру трэнэра пачаў у клюбе «Драгіньян», за які гуляў у якасьці футбаліста ў апошнія гады сваёй гульнявой кар’еры. Пасьля чаго працаваў памочнікам трэнэра ў адным з кітайскіх клюбаў. У 2004 годзе быў галоўным трэнэрам ангельскага клюбу «Кембрыдж Юнайтэд»[2], а потым францускага «Шэрбуру». У наступным зьяўляўся памочнікам Клёда Ле Руа ў зборнай Ганы. З траўня 2008 году стаў галоўным трэнэрам зборнай Замбіі[3], якую ачольваў да красавіка 2010 году. Пасьля гэтага быў два дні галоўным трэнэрам Анголы[4]. Са студзеня 2011 году працаваў у альжырскім клюбе «УСМ Альжыр».
Вяртаньне ў Замбію
рэдагаваць22 кастрычніка вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра ў зборную Замбіі, зь якой на пачатку 2012 году перамог у Кубку афрыканскіх нацыяў, забясьпечыўшы такім чынам першую перамогу Замбіі на міжнародных спаборніцтвах.
«Сашо»
рэдагаваць7 кастрычніка 2013 году стаў налоўным трэнэрам клюбу «Сашо»[5].
Дасягненьні
рэдагаваць- Пераможца Кубка афрыканскіх нацыяў: 2012
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Hervé Renard // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Cambridge dismiss manager Renard». BBC Sport
- ^ «Renard named as new Zambia coach». BBC Sport.
- ^ «Angola appoint Frenchman Herve Renard as coach». BBC Sport.
- ^ Hervé Renard nouvel entraîneur du FCSM
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball