Дантэ Банфім Коста Сантус
Дантэ Банфім Коста Сантус (па-партугальску: Dante Bonfim Costa Santos; нарадзіўся 18 кастрычніка 1983 году, Салвадор, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Ніцца» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Дантэ | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1983[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ніцца | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2004—2006 2006—2007 2007—2009 2009—2012 2012—2015 2015—2016 2016— |
Жувэнтудэ Ліль Шарлеруа Стандард Барусія Мёнхэнглядбах Баварыя Вольфсбург Ніцца |
53 (1) 12 (0) 24 (2) 63 (2) 95 (8) 86 (3) 23 (1) 155 (5) |
Зборныя | ||
2013—2014 | Бразылія | 13 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. Зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Жувэнтудэ». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу францускага «Лілю», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 году. З пачатку 2006 году да канца 2008 году гуляў за бэльгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім зь якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бэльгіі й Супэркубак краіны.
27 сьнежня 2008 году заключыў кантракт зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» на 4,5 году, якая заплаціла за бразыльца 2,5 млн эўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 году, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клюбу ў першым жа матчы выйграў Супэркубак Нямеччыны.
МіжнароднаяРэдагаваць
6 лютага 2013 году ва ўзросьце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ангельшчыны. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфэдэрацыяў 2013 году й чэмпіянаце сьвету 2014 году.
ДасягненьніРэдагаваць
«Стандард»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2008
- Уладальнік Супэрубка Бэльгіі: 2008
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Бразылія:
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Dante // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б DANTE bonfim costa santos // Base de Datos del Futbol Argentino (гішп.)
- ^ а б Bonfim Costa Santos Dante // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Барусіі» Мёнхэнглядбах
- Профіль на LFP.fr
- Профіль на fussballdaten.de