Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе
Ліга 1 (па-француску: Ligue 1) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іхнае месца займаюць тры наймацнейшыя каманды Лігі 2.
Ліга 1 | |
Краіна | Францыя |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1932 |
Колькасьць камандаў | 20 |
Вылет у | Ліга 2 |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Францыі |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы |
Дзейны чэмпіён | Пары Сэн-Жэрмэн — 7-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Сэнт-Эт’ен — 10 тытулаў |
ТБ-партнэры | Canal+, beIN Sport |
Сэзон 2018—2019 гадоў |
Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сэзоне 1932—1933 гадоў і зваўся тады Нацыянальным чэмпіянатам, з 1933 па 2002 гады спаборніцтва мела назоў Дывізіён 1, а ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў Лігу 1. Дзейным чэмпіёнам зьяляецца клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».
Гісторыя
рэдагавацьПрафэсійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 году. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футболу прагаласаваў за прафэсіяналізацыю францускага футболу. Заснавальнікамі прафэсійнага футболу ў Францыі зьяўляюцца Жорж Бяру, Эманюэль Гамбардэльля й Габрыель Ано.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)