Марвэн Мартэн
Марвэн Мартэн (па-француску: Marvin Martin; нарадзіўся 10 студзеня 1988 году, Парыж, Францыя) — колішні францускі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Марвэн Мартэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 студзеня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2012 2012—2017 2016—2017 2017—2019 2019—2021 2021—2023 |
Сашо Ліль → Дыжон (арэнда) Рэймс Шамблі Ер |
133 (8) 70 (0) 12 (0) 29 (1) 10 (0) 22 (1) |
Зборныя | ||
2011—2012 | Францыя | 15 (2) |
Кар’ера
рэдагаваць«Сашо»
рэдагавацьМартэн пачаў сваю футбольную кар’еру ў адным з малавядомых клюбаў Парыжу — «Манруж 92». У 2004 годзе ён трапіў у юнацкую акадэмію футбольнага клюбу «Сашо», зь якім у далейшым падпісаў і свой першы прафэсійны кантракт.
Мартэн гуляў за асноўны склад «Сашо» з сэзону 2008—2009 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 30 жніўня 2008 году ў прайграным зь лікам 1:2 выязным матчы супраць «Марсэлю». 13 траўня 2009 году Мартэн забіў першы ў сваёй кар’еры гол у браму «Манака».
Паводле вынікаў чэмпіянату Францыі 2010—2011 гадоў Мартэн з 17 галявымі перадачамі ўзначаліў сьпіс найлепшых асыстэнтаў турніру.
«Ліль»
рэдагаваць20 чэрвеня 2012 году францускі клюб «Ліль» пацьвердзіў на сваім сайце, што Мартэн далучыўся да клюбу пасьля ўзгадненьня пяцігадовага кантракту[3]. Трансфэрны кошт быў нераскрыты.
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць6 чэрвеня 2011 году Мартэн дэбютаваў у складзе зборнай Францыі. Ён выйшаў на замену на 76 хвіліне матчу супраць зборнай Украіны й адзначыўся двума забітымі галамі ў браму Андрэя Пятава.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Сашо»
- Профіль на сайце LFP.fr.
- Профіль на сайце transfermarkt.at