Лявон Савёнак

беларускі пісьменьнік
(Перанакіравана з «Лявон Крывічанін»)

Ляво́н Савёнак (пс. Лявон Крывічанін, Леанід Свэн; 26 чэрвеня 1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён — 21 лютага 1974, Памона, штат Нью-Джэрзі, ЗША) — беларускі літаратар.

Лявон Савёнак
лац. Lavon Savionak
Лявон Савёнак у 1933 року
Лявон Савёнак у 1933 року
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1897(1897-06-26)
Памёр 21 лютага 1974(1974-02-21) (76 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Зора Кіпель
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, журналіст
Мова беларуская мова

Біяграфія

рэдагаваць

Пачатковую адукацыю атрымаў у Глыбокім. Скончыў у 1917 годзе Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю, дзе вучыўся разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлом, Міхасём Чаротам і іншымі.

У 1922 годзе Лявон ажаніўся ў Менску з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч. У 1922 годзе нарадзіўся сын Лёдзік. У 1927 годзе — дачка — беларуская дасьледніца Зора Кіпель.

Працаваў у газэце «Савецкая Беларусь». У лютым 1929 году вымушаны сысьці з працы і працаваць на будоўлях. У той самы год выдаў збор фэльетонаў «Чароўная іголка». У бібліятэках напачатку каталягізавалі тую кнігу як пераклад швэдзкага аўтара. Але аўтарства хутка высьветлілі і 3000 накладу было зьнішчана.

Зь ліпеня 1932 году — стыльрэдактар навукова-тэхнічнага выдавецтва.

У 1933 годзе Савёнак арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Сваёй віны ня прызнаў і атрымаў 5 гадоў вязьніцы. Тэрмін адбываў спачатку ў Паўднёвай Сыбіры, а потым у Алтайскім краі.

Па вызваленьні, у 1939 годзе вярнуўся на Беларусь. Ня меў дазволу жыць у Менску. Працаваў настаўнікам у ваколіцах Крычава і Менску.

З прыходам фашыстаў летам 1941 году — інтэрнаваны, разам зь іншымі мужчынамі Менску. Некалькі тыдняў адседзяў на Камароўскіх балотах пад Менскам. Потым працаваў журналістам у «Беларускай газэце».

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў беларускім лягеры ДП Міхельсдорфе. Пасьля стварыў беларускі цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў Остэргофэн у Нямеччыне. У 1947 адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газэты «Бацькаўшчына».

Пераехаў ў ЗША ў 1950 годзе. Працягваў займацца грамадзкай дзейнасьцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газэту «Беларус», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі.

Сьведчыў перад Камісіяй Керстана аб савецкіх канцлягерох.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, Нью-Джэрзі.

  • Чароўная іголка, 1929, Менск (пс. Леанід Свэн)
  • Беларусізацыя пад №…, 1998, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, (пс. Лявон Крывічанін)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць