Людзень
Людзень (Людзен), Людын, Лютын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Людзень лац. Ludzień | |
Luden | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liudo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Людзен, Людзін, Лютын |
Вытворныя формы | Людан |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Людзень» |
Паходжаньне
рэдагавацьЛюдзін, Людзен, Люцін або Люцен, пазьней Людэн (Liudin, Liudenus[1], Leudin, Liutin, Liutenus[2], Luden[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[6].
У Прусіі бытавала імя Лютын: Lutyne (1343 год)[7], Steffan Lutyn (1448 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служеб людеи у Бряславъскомъ повете у Друискои волости… а Паца Люденевича (15 ліпеня 1524 году)[8]; Ясюту Люденя (11 лютага 1539 году)[9]; Adam Luten s pliacu Hanusowego (20 лістапада 1604 году)[10]; Ludziny (1744 год)[11]; Parafia łuczajska… Ludzienicze wieś (1784 год)[12].
Носьбіты
рэдагаваць- Людын Бода (каля 610 — каля 673) — біскуп Тулю, Сьвяты
- Адам Лютэнь — кейданскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
- Крыштоф, Юры, Каця і Марыя Людзены — жыхары вёскі Сабалішкаў (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1759 годзе[13]
Лютыны гербу Гіпацэнтаўр[14] — літоўскі шляхецкі род[15] з Ковенскага павету[16].
На 1910 год існавала вёска Людзінічы ў Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[17].
На гістарычнай Мазыршчыне існуе вёска Людзяневічы, на гістарычнай Піншчыне — Людзінавічы, на гістарычнай Троччыне — Люценішкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 278.
- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 279.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 330.
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 54.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1033.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 53.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 311.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 73.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 25—26.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 73—74.
- ^ Яўген Анішчанка, Казечизна инвентарь 1759 г. в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 лютага 2018 г.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 290.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 25.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 53.