Любячка

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Любя́чка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Любячка
трансьліт. Liubiačk
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 56 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244870041
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′15″ пн. ш. 28°2′26″ у. д. / 53.3875° пн. ш. 28.04056° у. д. / 53.3875; 28.04056Каардынаты: 53°23′15″ пн. ш. 28°2′26″ у. д. / 53.3875° пн. ш. 28.04056° у. д. / 53.3875; 28.04056
Любячка на мапе Беларусі ±
Любячка
Любячка
Любячка
Любячка
Любячка
Любячка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 19 - пач. 20 ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1912 годзе пачало працаваць народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Народная вучэльня пасьля рэвалюцыі было пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені. У 1922 годзе было 56 вучняў.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1816 год — 10 двароў, 60 жыхароў.
  • 1909 год — 34 двары, 188 жыхароў.
  • 2009 год — 56 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі