Любашава
Люба́шава[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Цны і былога Любашаўскага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Ганцавічаў (лінія Лунінец — Баранавічы).
Любашава лац. Lubašava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ганцавіцкі |
Сельсавет: | Любашаўскі |
Насельніцтва: | 1042 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1646 |
Паштовы індэкс: | 225458 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′58″ пн. ш. 26°25′24″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 26.42333° у. д.Каардынаты: 52°46′58″ пн. ш. 26°25′24″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 26.42333° у. д. |
± Любашава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьЛюбіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як прыватнае сяло ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1816 годзе — 23 двары, уласнасьць Сьвяжынскіх. У 1879 годзе дзейнічала праваслаўная Варварынская драўляная царква. У 1884 годзе — 22 двары, працавала конная паштовая станцыя пры тракце Клецак — Пінск. Каля вёскі тады знаходзіўся аднайменны фальварак, які належаў Туманавым. Паводле перапісу 1897 году — 61 двор, 407 жыхароў, хлебазапасны магазын і капліца. У 1909 годзе — 75 двароў, 402 жыхары, у фальварку Любашава 1 гаспадарка, 8 жыхароў.
У лютым 1918 году акупаваная германскімі войскамі, у сакавіку 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 году аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы; вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводства. У верасьні 1921 г. 108 дамоў, 668 жыхароў. Фальварак Любашава налічваў 5 пабудоваў 41 жыхара. З 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Ганцавіцім сельсавеце. З 30 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.
З 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтар Любашаўскага сельсавету. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 1077 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 1181 жыхар. У 1972 годзе 298 гаспадарак, 1155 жыхароў.
На тэрыторыі вёскі працуюць выканкам сельсавету, базавая школа, млын, чыгуначны прыпынак, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, 2 крамы.
Насельніцтва
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагавацьКаля Дома культуры помнік — скульптура савекага воіна (пастаўлены ў 1973 годзе).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 113.