Стайскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Ста́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Стаі.
Гісторыя
рэдагаваць8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 7 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Заазерскага сельсавету.[1]
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Антонаўка, Асьсё, Вялікія Пышнагоры, Забалацьце, Забор’е, Закаліўе, Запольле, Зароўе, Зьвязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка, Убярцы — ліквідаванага Пышнянскага сельсавету[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)