Вула (рака)
Вула, У́ла (таксама Вульянка, Улья́нка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах. Даўжыня 123 км. Плошча вадазбору 4090 км². Выдатак вады ў вусьці 25,4 м³/с. Агульны спад ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Вула лац. Vuła | |
Вула каля ўтокі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Лепельскае |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 123 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 25,4 м³/с |
Плошча басэйну | 4090 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае зь Лепельскага возера на паўночнай ускраіне места Лепеля, вусьце каля мястэчка Улы Бешанковіцкага раёну. Цячэ Верхнебярэзінскай нізінай, Чашніцкай раўнінай і Полацкай нізінай.
Даліна асімэтрычная, трапэцападобная, да вёскі Промыслаў Бешанковіцкага раёну скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэдняй плыні, найменшая 100 м у верхняй плыні. Абалона чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэдняй плыні да 600 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназьвілістае, ніжэй мерна зьвілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м).
Веснавое разводзьдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны траўня, сярэдняя працягласьць 56 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1]. Рэжым ракі вывучаўся на 9 пастах, адзін зь іх (в. Бачэйкаў) дзейнічае ў наш час[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 374.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 374.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.