Ленцішкі

вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ле́нцішкі[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Зеняпішкі. Уваходзяць у склад Астрынскага сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Ленцішкі
лац. Lenciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Астрынскі
Насельніцтва:
  • 9 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
СААТА: 4258855049
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°49′35″ пн. ш. 24°43′2″ у. д. / 53.82639° пн. ш. 24.71722° у. д. / 53.82639; 24.71722Каардынаты: 53°49′35″ пн. ш. 24°43′2″ у. д. / 53.82639° пн. ш. 24.71722° у. д. / 53.82639; 24.71722
Ленцішкі на мапе Беларусі ±
Ленцішкі
Ленцішкі
Ленцішкі
Ленцішкі
Ленцішкі
Ленцішкі

Лінта або Лінда, пазьней Ленд (Linto, Lindis, Lend) — імя германскага паходжаньня[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Да 2013 году Ленцішкі былі ў складзе Навадворскага сельсавету[6].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1059.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области