Лактышы

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Лактышы́[1] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету. На левым беразе ракі Лані, побач знаходзіцца аднайменнае вадасховішча.

Лактышы
трансьліт. Laktyšy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Нацкі
Насельніцтва
колькасьць: 414 чал. (2009)
колькасьць двароў: 283
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225451
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′45″ пн. ш. 26°43′0″ у. д. / 52.82917° пн. ш. 26.71667° у. д. / 52.82917; 26.71667Каардынаты: 52°49′45″ пн. ш. 26°43′0″ у. д. / 52.82917° пн. ш. 26.71667° у. д. / 52.82917; 26.71667
Лактышы на мапе Беларусі ±
Лактышы
Лактышы
Лактышы
Лактышы
Лактышы
Лактышы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц вядомыя з 16 ст.. У 1792 годзе пабудавана драўляная Мікалаеўская царква на месцы ранейшай, якая спарахнела.

З 1793 г. — у складзе Расейскай імпэрыі, сяло Круговіцкай воласьці, Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць Радзівілаў.

У 1864 годзе пабудавана новая Мікалаеўская царква, таксама з дрэва. У 1879 годзе сяло зьяўлялася цэнтрам праваслаўнага прыходу, у якім налічвалася каля 1780 прыхаджан (сярод іх — мужчынскага полу 872 душы, жаночага — 905 душ). Амаль усе прыхаджане адносіліся да сялянскага саслоўя, займаліся сельскай гаспадаркаю; сярод пісьменных сярод іх ня больш 4%. Лактышоўскай прыходзкай царкве ў той час належала каля 40 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе — 51 двор, 518 жыхароў, працаваў вадзяны млын на рацэ Начы. Паводле перапісу 1897 году — 111 двароў, 851 жыхар, працавалі царква, хлебазапасны магазын, піцейны дом. У 1909 годзе 182 дамы, 1091 жыхар.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 42 дамы, 249 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 годзе ў вёсцы 225 гаспадарак, 1901 жыхар, працавала няпоўная сярэдняя школа, праведзены тэлефон.

У сакавіку 1943 годзе фашысты спалілі вёску і загубілі 12 яе жыхароў.

Пасьля вайны адноўлена. З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году Лактышоўскі сельсавет перайменаваны ў Нацкі (цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Нач). Паводле перапісу 1959 году 1247 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 1099 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 414 жыхароў, 283 двары[2]
  • 1999 год — 673 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • У 1941 годзе ў вёсцы знойдзены скарб, які налічваў больш за 7 тыс. манэтаў, схаваных у 1660-я гады
  • Захавалася драўляная званіца ад Мікалаеўскай царквы
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108
  2. ^ Ганцавіцкі краязнаўчы партал

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць