Нач (вёска)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Беларусі, цэнтар Нацкага сельсавету

Нач[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Нацкага сельсавету. На правым беразе ракі Лані.

Нач
трансьліт. Nač
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Нацкі
Насельніцтва
колькасьць: 224 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 135
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225453
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′34.0″ пн. ш. 26°40′23.7″ у. д. / 52.842778° пн. ш. 26.67325° у. д. / 52.842778; 26.67325Каардынаты: 52°50′34.0″ пн. ш. 26°40′23.7″ у. д. / 52.842778° пн. ш. 26.67325° у. д. / 52.842778; 26.67325
Нач на мапе Беларусі ±
Нач
Нач
Нач
Нач
Нач
Нач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Назва паселішча ўтворана ад ракі Начы, на якой яно было калісьці заснавана.

У пачатку XIX стагодзьдзя вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Абуховічаў. У 1816 годзе — 14 двароў. У 1879 годзе дзейнічала капліца прыпісаная да Круговіцкага праваслаўнага прыходу. У 1885 годзе — 11 жыхароў. Побач знаходзіліся аднайменныя фальварак і засьценак. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 24 двары, 164 жыхары, працавалі капліца, хлебазапасны магазін, вадзяны млын.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 263 жыхары. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, 9 дамоў, 63 жыхары.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 г. — 75 двароў 479 жыхароў.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 г. цэнтар Лактыскага сельсавету быў перанесены ў Нач, а сельсавет перайменаваны ў Нацкі. Паводле перапісу 1959 году 443 жыхары. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 224 жыхары, 135 двароў[1]
  • 1999 год — 342 жыхары
  • 1970 год — 383 жыхары (перапіс)
  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108