Лань (рака)
Лань — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Берасьцейскай абласьцях. Даўжыня 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Выдатак вады ў вусьці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Агульны спад ракі 79,2 м.
Лань лац. Łań | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Гарбуноў |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 147 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 11,3 м³/с |
Плошча басэйну | 2190 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруноў Нясьвіскага раёну, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкага Палесься. Вусьце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічаў Лунінецкага раёну.
Даліна ў верхняй плыні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Абалона шырынёй 0,6—1 км, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжняй плыні 15—20 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгуляваньня ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947 год) каля вёскі Лактышоў. У летні пэрыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 дні. Вадасховішча Лактышы моцна ўплывае на гідралягічны рэжым ракі[1].
Лясы мяшаныя, большай часткай забалочаныя. Балоты пераважаюць нізінныя. Выспы невялікія, глейкія, затапляльныя. Берагі ў верхняй плыні стромкія, адкрытыя, у сярэдняй і ніжняй — нізкія, месцамі амаль ня бачныя, тарфяністыя, парослыя хмызьняком.
Рэжым ракі вывучаўся на 3 пастах, адзін зь якіх дзейнічае ў наш час (в. Мокрава)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 213—214.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.