Кірыл Шрэйтар

беларускі футбаліст

Кірыл Шрэйтар (нарадзіўся 6 жніўня 1986 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Надзея».

Кірыл Шрэйтар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1986(1986-08-06)[1] (38 гадоў)
Рост 189 см
Вага 87 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Надзея
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009 Дынама Берасьце 2 (0)
2005—2006 Хваля 17 (4)
2007—2009 Хваля 62 (13)
2010—2011 Мікашэвічы 56 (24)
2012 Дынама Берасьце 12 (0)
2012 Гарадзея 8 (1)
2013 Слуцак 25 (5)
2014 Эляна Торунь[d] 12 (5)
2014 Ліда 13 (6)
2015—2016 Лякаматыў Гомель 39 (14)
2016 Белшына 14 (3)
2017 Нявежыс 10 (1)
2017 Баранавічы 14 (4)
2018 Ліда 7 (1)
2018 ЮАС 13 (3)
2019 Спадарожнік 12 (1)
2019—2020 Баранавічы 33 (15)
2022—4 Надзея 2 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 красавіка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец пінскага футболу. Пачаў кар’еру выступамі за дубль берасьцейскага «Дынама». Аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сэзоне 2010 году стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў. У студзені 2012 году вярнуўся ў «Берасьце», як тады называлася «Дынама», аднак ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў жніўні таго ж году стаў гульцом «Гарадзеі». У студзені 2013 году перайшоў у «Слуцак», дзе пачаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013 году, але па заканчэньні сэзону пакінуў дружыну[3].

У лютым 2014 году далучыўся да клюбу «Эляна» з Торуні, які выступаў у чацьвертым польскім дывізіёне[4]. У жніўні 2014 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Ліды»[5]. За паўгады забіў 6 галоў за лідзкі клюб. У сьнежні 2014 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Ліду»[6]. У лютым 2015 году мог перайсьці ў «Баранавічы»[7], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[8], у якім і пачаў сэзон 2015 году.

У ліпені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], дзе быў асноўным нападнікам, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэньні сэзону 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 году накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў камандзе. У красавіку 2017 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Нявежыс»[10]. У ліпені 2017 году перайшоў у клюб «Баранавічы»[11].

У студзені 2018 году вярнуўся ў «Лідау»[12]. Аднак, праз пашкоджаньні і траўмы згуляў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[13]. Неўзабаве прыяднаўся да жыткавіцкага клюбу ЮАС[14], але скасаваў зь ім кантракт у лютым 2019 году[15]. У красавіку 2019 году падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[16]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Баранавічы»[17]. У сэзоне 2020 году з 13 галамі быў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону абвесьціў аб завяршэньні кар’еры. Аднак у ліпені 2022 году далучыўся да другалігавай «Надзеі» з Баранавіцкага раёну.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомельчыгункатранс 2016 Першая ліга 12 4
Белшына Найвышэйшая ліга 14 3
Баранавічы 2017 Першая ліга 14 4
Ліда 2018 Першая ліга 7 1
ЮАС 13 3
  1. ^ а б в Kirill Shreitor // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/kirill_shreitor/
  3. ^ Десять футболистов покинули "Слуцк", один подписал контракт на будущий сезон
  4. ^ Где оказались чемпионы первой лиги 2013 года
  5. ^ Шрейтор подписал контракт с «Лидой»
  6. ^ Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду»
  7. ^ Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в "Барановичи"
  8. ^ Кирилл Шрейтор близок к переходу в "Гомельжелдортранс"
  9. ^ Иван Жесткин и Кирилл Шрейтор стали игроками «Белшины»(недаступная спасылка) (рас.)
  10. ^ «Литовская высшая лига сильнее нашей первой». Куда и почему уехали белорусы этой зимой (рас.)
  11. ^ Первая лига. Анонс. До августа (рас.)
  12. ^ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
  13. ^ Шорац и Шрейтор покинули "Лиду"
  14. ^ Шрейтор сменил «Лиду» на ЮАС (рас.)
  15. ^ Шрейтор и Дрозд покинули ЮАС
  16. ^ Шрейтор перешел в речицкий «Спутник» (рас.)
  17. ^ Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць