Надзея Баранавіцкі раён

беларускі футбольны клюб з Жамчужнага

«Надзея» — беларускі футбольны клюб з Баранавіцкага раёну. Хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне ДЮСШ у Гарадзішчы.

Надзея
Горад Гарадзішча, Беларусь
Стадыён ДЮСШ
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 8 месца (Берасьцейскі дывізіён)

Гісторыя

рэдагаваць

Да стварэньня клюбу на стадыёне ў Гарадзішчы некалькі сэзонаў у Другой лізе правёў клюб «Колас-Мэліяратар-Дружба». У 2016 годзе ён адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі і быў расфармаваны. У 2017 годзе Баранавіцкі раён у чэмпіянаце вобласьці прадстаўляў клюб «Жамчужны», але апасьля ўдзелу ў абласным чэмпіянаце ён ня браў.

Клюб «Надзея» быў закладзены ў 2017 годзе пад першапачатковай назвай «Баранавіцкі раён» і спачатку каманда брала ўдзел ў розыгрышах чэмпіянату Берасьцейскае вобласьці. Гэтак у першынстве Берасьцейскае вобласьці ў 2018 годзе дружына спынілася на апошнім 6 месцы ў розыгрышы зоны «Ўсход». Адзіная перамога ў тым сэзоне была здабытая клюбам не на пляцоўкі, то бок баранавіцкаму клюбу была прысуджаная тэхнічная перамога 3:0 над альшанскім клюбам «Новая Прыпяць». Сэзон 2019 году клюб прапусьціў, але ўжо 2020 годзе зноўку вярнуўся ў абласное першынство пад новай назвай «Надзея». Гэтым разам клюб фактычна атрымліваў перамогі амаль у кожным другім хатнім матчы, разграміўшы «Янаў», «Палесьсе» і «Эўраэкспарт», але ў гасьцявых сустрэчах «Надзея» ня здолела зарабіць аніводнага пункту, у выніку апусьціўшыся на апошні 10 радок. Пасьля аб’яднаньня абласных чэмпіянатаў з Другой лігай «Надзея» была накіраваная ў Берасьцейскі дывізіён у зону «Ўсход». Клюб скончыў розыгрыш на 4 месьце ў сваёй падгрупе і двойчы дзякуючы тэхнічнай перамозе над кобрынскім «Атлянтам» заняў выніковы 7 радок у сваім дывізіёне. У 2022 годзе шлях «Надзеі» быў падобны на папярэдні. Гэтак каманда зноўку заняла чацьверты радок у сваёй зоне, але да апошняга мела магчымасьць пераўзыйсьці «Лунінец» і заняць 3 месца, якое б гарантавала ўдзел у абласным плэй-оф. Тым ня менш, у апошняй сустрэчы першага этапу гульцы «Надзеі» саступілі пінскаму «Стэнлесу» зь лікам 10:1[1]. У матчы за 7 месца паводле вынікаў дывізіёну клюб з Баранавіцкага раёну саступіў «Дарагічыну» ў сэрыі пэнальці.

У розыгрышы Кубка Беларусі 2023—2024 гадоў клюб упершыню ў гісторыі здолеў перакрочыць праз першы раўнд, дамогшыся перамогі над «Дарагічнам» у сэрыі пэнальці, але ў наступным раўндзе быў спынены «Новай Прыпяцьцю» як і годам раней.

Статыстыка

рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Берасьцейскі (усход) 4 14 6 1 7 31–36 19 1/128
Другая — за 7 месца 7 2 2 0 0 6–0
2022 Другая — Берасьцейскі (усход) 4 12 6 1 5 22–29 19 1/128
Другая — за 7 месца 8 2 1 0 1 4–4
2023 Другая — Берасьцейскі (усход) 1/64

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць