Купяцічы
Купя́цічы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, каля ракі Ясельды. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету. Насельніцтва на 2010 год — 801 жыхар. Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Пінску, 184 км ад Берасьця, 13 км ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі Пінск — Лунінец.
Купяцічы | |
трансьліт. Kupiacičy | |
Першыя згадкі: | 1182 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Гарадзішчанскі |
Насельніцтва: | 801 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
СААТА: | 1254825051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°10′36″ пн. ш. 26°11′55″ у. д. / 52.17667° пн. ш. 26.19861° у. д.Каардынаты: 52°10′36″ пн. ш. 26°11′55″ у. д. / 52.17667° пн. ш. 26.19861° у. д. |
± Купяцічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца ў 1182 годзе — у сувязі з набыцьцём дзяўчынкай Ганнай цудатворнага крыжа з выявай Багародзіцы, якая стала для праваслаўнага насельніцтва іконай Божай Маці Купяціцкай[2].
У другой палове XV стагодзьдзя гаспадарскае сяло ў Пінскім княстве, з 1470-х у ліку маёнткаў пінскай княгіні Мар’і Сямёнавай і сына кн. Васіля Сямёнавіча. У 1492 і 1495 гадах паводле дарчых грамат землі і людзей ў сяле атрымалі баяры Пачапоўскія, Любельскія, Федка Цішкавіч, якому насьледавалі Васіль Вядзюшка і яго зяць Міхаіл Барзабагаты. У гэты час згадваецца Багародзіцкая царква, якая атрымала тут дварышча. З 1500 году — уласнасьць князя Ф. І. Яраславіча, ад якога наданьні атрымалі Багародзіцкая царква: дварышча «лес лору», «ез на Ясолде», «штогадовую грашовую даніну». У 1519 годзе дварышча (Якунеўшчыну) атрымаў зямянін Рыгор Зенкавіч. У 1515 годзе тры дварышчы атрымала пінская Фёдараўская праваслаўная царква. У 1524 годзе гэтыя наданьні пацьвердзіў кароль Жыгімонт I Стары. З 1521 году — у Пінскім старостве, у складзе маёнткаў каралевы Боны Сфорцы. У 1522 годзе два дварышчы ў сяле атрымалі баяры пінскія Пархвяновічы.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя — сяло, цэнтар Купяціцкага войтаўства ў складзе гаспадарскага двара Ставецкага. З 1560-х — у Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасьць, цэнтар войтаўства. У 1568 годзе прывілей на зямельную маёмасьць тут атрымаў Рыгор Война. У 1628—1817 гадах тут існаваў Купяціцкі Ўвядзенскі манастыр.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1796 году — у Пінскім павеце Менскай губэрні. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя сяло, цэнтар сельскай грамады. У 1867 годзе пабудавана Мікалаеўская царква, працавала народнае вучылішча. У 1886 годзе — сяло ў Пінкавіцкай воласьці.
У 1921—1939 гадах у складзе міжваеннай Польшчы, вёска ў Купяціцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва. З 1939 году ў Беларускай ССР. З 4 сьнежня 1939 году ў Пінскім павеце Пінскай вобласьці, з 15 студзеня 1940 году ў Пінскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 году ў Высакоўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі якія ў сакавіку 1943 году зьнішчылі 160 двароў, забілі 41 жыхара. З 1954 году — у Берасьцейскай вобласьці, вёска ў Гарадзішчанскім сельсавеце. У 1972 годзе цэнтар калгасу «Дружба народаў», 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, 2 крамы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 56 двароў, 533 жыхары; у канцы XIX ст. — 121 двор, 826 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 50 двароў, 579 жыхароў; 1940 год — 218 двароў, 1061 жыхар; 1960 год — 1131 жыхар; 1972 год — 1247 жыхароў, 350 гаспадарак; 1999 год — 861 жыхар; у канцы XX ст. — 333 двары, 878 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 347 гаспадарак, 906 жыхароў[3]; 2010 год — 801 жыхар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 228
- ^ Аляксандр Курэц (15 студзеня 2011) http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=13531. Белорусская нива. Праверана 16 жніўня 2012 г.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.