Крывяліцк

былая вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Крывялі́цк — былая вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Сідараўскага сельсавету. Разьмешчана за 23 км на паўднёвы захад ад Краснапольля, 132 км ад Магілёва, 74 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КрычаўСураж (Расея). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснапольле.

Крывяліцк
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Краснапольскі
Сельсавет: Сідараўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2238
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′57″ пн. ш. 31°6′56″ у. д. / 53.29917° пн. ш. 31.11556° у. д. / 53.29917; 31.11556Каардынаты: 53°17′57″ пн. ш. 31°6′56″ у. д. / 53.29917° пн. ш. 31.11556° у. д. / 53.29917; 31.11556
Крывяліцк на мапе Беларусі ±
Крывяліцк
Крывяліцк
Крывяліцк
Крывяліцк
Крывяліцк
Крывяліцк

Геаграфія рэдагаваць

Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе і поўначы межавала зь лесам. У цэнтры і на ўсход — 2 сажалкі.

Гісторыя рэдагаваць

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У 1858 годзе вёска Крывяніцк, уласнасьць памешчыка.

У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася сталярным і кравецкім промысламі. Мелася школа граматы. У 1897 годзе вёска Крывялецк (яна ж Гарцуеўка) у Наваельненскай воласьці Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1903 годзе адкрыта школа, у якой у 1905 годзе навучалася 48 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1909 годзе працавалі 2 ветракі. У 1925 годзе дзейнічала працоўная школа 1-й ступені, у якой было 59 вучняў, бібліятэка, хата-чытальня. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Нямецка-савецкую вайну з жніўня 1941 году да 2 кастрычніка 1943 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 40 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 7 — у партызанскіх атрадах, 21 зь іх загінулі. У 1986 годзе ў складзе калгаса імя Жданава (цэнтар — былая в. Карма-Пайкі).

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 1986 году вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаньнем.

Уваходзіла ў склад Наваельненскага сельсавету. З 31 студзеня 1992 году ў складзе Сідараўскага сельсавету.

Ліквідаваная ў 2006 годзе.

Пляніроўка рэдагаваць

Складалася з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад канцоў якой адыходзілі пэрпэндыкулярныя кароткія просталінейныя вуліцы, на паўднёва-ўсходняй ускраіне быў вытворчы сэктар.

Насельніцтва рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.