Сяргей Уладзімеравіч Ярмаліцкі (нар. 1970, Сычыкі(be), Крычаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі вайсковец і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. З 2020 году старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэту.

Сяргей Ярмаліцкі
Дата нараджэньня 1970[1]
Месца нараджэньня
Адукацыя Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы
Папярэднік Алена Іванаўна Алексіна

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію й Акадэмію МУС Беларусі.

Працоўную дзейнасьць пачаў галоўным аграномам калгасу імя Фрунзэ Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. З 1993 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у папраўчай калёніі № 17: начальнікам атраду, опэрупаўнаважаным, старшым опэрупаўнаважаным, начальнікам апэратыўнага аддзелу, намесьнікам начальніка калёніі. У 2010—2015 гадох узначальваў ПК № 17.

У 2015 годзе прызначаны начальнікам управы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласьці[2].

У верасьні 2020 году прызначаны старшынёю Гомельскага раённага выканаўчага камітэту.

Санкцыі ЭЗ

рэдагаваць

10 кастрычніка 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу «за бесчалавечнае абыходжаньне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам і іншымі зьняволенымі»[3].