Кругель
Кру́гель[2] (таксама — Кругэ́ль[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.
Кругель | |
трансьліт. Kruhieĺ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 224139 |
СААТА: | 1240855036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′58″ пн. ш. 23°41′11″ у. д. / 52.34944° пн. ш. 23.68639° у. д.Каардынаты: 52°20′58″ пн. ш. 23°41′11″ у. д. / 52.34944° пн. ш. 23.68639° у. д. |
± Кругель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска вядомая з другой паловы XV стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага. Кароль Казімер IV дараваў права на валоданьне вёскай Дашко Барубічу[3].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кругель у складзе Расейскай імпэрыі, належала Берасьцейскаму павету Гарадзенскай губэрні.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ўладальнікам маёнтку быў памешчык Падгурскі. У гэты час тут была пабудавана драўляная праваслаўная царква сьв. Духу. Паводле перапісу 1897 году ў Кругелі было 17 двароў, 120 жыхароў, царква, карчма. У 1905 г. — 156 жыхароў, у народным вучылішчы 73 навучэнцы[3].
У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. У 1923 годзе тут было 17 двароў і пражывала 95 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінула 8 жыхароў вёскі[3].
Царква сьв. Духу XIX стагодзьдзя пабудовы была разабраная ў 1960-я гады[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 6 чалавек[1]
- 1999 год — 7 чалавек
Асобы
рэдагаваць- Уладзімер Гніламёдаў (1937—2024) — беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменьнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- ^ Кругель на сайте globus.tut.by