Круасан
Круасан (франц. croissant — паўмесяц) — булачка ў выглядзе маладзіка са слаёнага цеста.
Круасан | |
2018 год | |
Тып | булка |
---|---|
Нацыянальная страва | француская |
Паходжаньне | Францыя |
Рэгіён | Эўропа |
Дата зьяўленьня | 1950 |
Асноўны складнік | мука |
Распаўсюджаныя складнікі | тварог, алей, яйкі |
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 401 ккал (1679 кДж) |
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
Падобныя стравы | рагалік, слойка |
Падаецца на сьняданак з гарачым шакалядам або кавай[2].
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня круасанаў выкарыстоўваюць па 500 грамаў мукі і тварагу, 3 яйкі і 100 мілілітраў алею, 150 грамаў цукру (або яго заменьніка) і гарбатную лыжку горкай (нягашанай) соды[3].
Прыгатаваньне
рэдагавацьСпачатку зьмешваюць муку і тварог, яйкі і алей, цукар (або ягоны заменьнік) і соду. Атрыманае цеста раскачваюць у пласт таўшчынёй 1 см, які разразаюць на трыкутнікі. Іх змазваюць распаленым маслам. На нарэзаныя трыкутнікі кладуць начыньне, у якасьці якога выкарыстоўваюць варэньне і джэм, карыцу і мак, а таксама шакаляд. Трыкутнікі з адпаведным начыньнем скручваюць у рулецікі ад большага краю. Затым круасаны выпякаюць у духоўцы пры +180°C цягам 20 хвілінаў[3].
У Беларусі ў якасьці начыньня таксама часам выкарыстоўваюць мяса і чырвоную рыбу (ласось), сыр і таматы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Выраб слоены Круасан «Фартуна» з чарніцай // УП «Менскхлебпрам», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
- ^ Комба Круасан // ТАА «А-100», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
- ^ а б Настасься Мясаедава. Тварожная выпечка // Партал «Слушна», 30 чэрвеня 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
- ^ Сытныя круасаны // ТАА «А-100», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |