Гарачы шакаляд
Какава-напітак (какава, гарачы шакаляд) — кандытарскі выраб, які складаецца з сумесі какава-парашку (ня менш за 25%), цукру (ці яго замяшчальнікаў) і іншых харчовых кампанэнтаў, а таксама вады ці малака.
Адкрыты, як лічыцца народам майя каля 2 тыс. гадоў назад. Увайшоў у культуру ацтэкаў каля 15 ст. Да 19 ст. у Эўропе ўжываўся пераважна ў мэдыцынскіх мэтах (лячэньне хвароб страўніку і г. д.).