Плябанія
Пляба́нія (па-польску: plebania) — двор сьвятара каталіцкай, рэфарматарскай або ўніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі ў XVI—XX стст.
Звычайна разьмяшчаўся каля храма, уключаў жылы дом і гаспадарчыя пабудовы. Драўляная жылая забудова вырашалася пераважна ў традыцыях народнага дойлідзтва. Пляніроўка дома звычайна 3-камэрная, у XIX — пачатку XX ст. больш складанай структуры.