Макаўчыцы

былая вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Макаўчыцы — былая вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Вядома з XVI ст. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці ВКЛ. У 1550—1831 гг. у Койданаўскім графстве, належала Радзівілам. З 1831 г. дзяржаўная ўласнасьць. У 1695—1744 гг. у валоданьні нойбурскіх пфальцграфінь — «Нойбурскія ўладаньні». З 1878 г. належала Касакоўскаму і Сакалову. У 1882 г. адкрыта школа граматы (17 вучняў — 16 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1897 г. 557 жыхароў (268 мужчын, 289 жанчын, 534 праваслаўныя). У 1909 г. 103 двары, 593 жыхары. У 1924—1932 гг. цэнтар сельсавету. У 1972 г. 191 двор, 700 жыхароў. У 1988 г. увайшла ў гарадзкую мяжу г. Койданава.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.