Старая Рудзіца

вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці

Стара́я Рудзі́ца[1]вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 5 км ад Койданава, 43 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.

Старая Рудзіца
трансьліт. Staraja Rudzica
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Бараўскі
Насельніцтва: 322 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222739
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′26.0″ пн. ш. 27°3′44.5″ у. д. / 53.657222° пн. ш. 27.062361° у. д. / 53.657222; 27.062361Каардынаты: 53°39′26.0″ пн. ш. 27°3′44.5″ у. д. / 53.657222° пн. ш. 27.062361° у. д. / 53.657222; 27.062361
Старая Рудзіца на мапе Беларусі ±
Старая Рудзіца
Старая Рудзіца
Старая Рудзіца
Старая Рудзіца
Старая Рудзіца
Старая Рудзіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з XVI стагодзьдзя як Рудзіца (Старая Рудзіца). У 1588 годзе належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. Каля вёскі былі садкі для разьвядзеньня рыбы, вадзяныя млыны, 54 валокі зямлі. З 1793 году ў Койданаўскай воласьці. У 1865 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, вучыліся 37 хлопчыкаў. У 1881 годзе была Сьвята-Праабражэнская праваслаўная царква (пабудавана ў 1756). У канцы XIX ст. у царкве служыў сьвятар Уладзімер Квяткоўскі, у Рудзіцкім народным вучылішчы настаўнікам быў Іван Іванавіч Дарашкевіч. У 1909 годзе былі маёнтак Рудзіца, 1 двор, 32 жыхары, сяло Рудзіца, 5 двароў, 60 жыхароў, фальварак Рудзіца, 1 двор, 10 жыхароў, засьценак Рудзіца, 3 двары, 51 жыхар. У вёсцы знаходзіцца помнік на магіле ахвяраў фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171

Літаратура

рэдагаваць