Павал Калечыц

беларускі антыбальшавіцкі дзяяч

Па́вал Трафі́мавіч Кале́чыц (1893, Койданава, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 1923) — дзяяч беларускага антыбальшавіцкага руху, кіраўнік Койданаўскай самастойнай рэспублікі.

Павал Калечыц
Дата нараджэньня 1893
Дата сьмерці 1921
Занятак палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Калечыц (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з роду Калечыцаў, вядомых пад Койданавам з XVI стагодзьдзя. Бацькі — шараговы запасу арміі Трафім Мікалаевіч і Марта Іосіфаўна з Янкоўскіх Калечыцы — паходзілі з дзяржаўных сялян в. Макаўчыцы.

Удзельнік Першай сусьветнай вайны, капітан расейскай імпэратарскай арміі.

Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Койданаве «замест прыстава Ільлюкевіча і вурадніка Шпілені засталіся абшарнік зь Вертнік — Арцюшэўскі і местачковы — Павел Калечыц». 8 сьнежня 1918 г. Павел Калечыц прызначаны начальнікам койданаўскай міліцыі. У жніўні 1919 г. арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі. За Калечыца паручыўся койданаўскі ксёндз, ён быў вызвалены і ў хуткім часе ўзначаліў польскую дэфэнзыву (контрразведку) ў мястэчку Койданава, затым знаходзіўся ў г. зв. «нэўтральнай зоне». У лістападзе 1920 г. арганізаваў Койданаўскую самастойную рэспубліку, якая праіснавала 4 дні і была разгромленая кавалерыстамі 12-га стралковага палка Чырвонай арміі. Калечыц і іншыя чальцы «самастойнай рэспублікі» адступілі на захад ў бок вёсак Дзягільна — Касілавічы — Янава. Калечыц перайшоў савецка-польскую лінію фронту, некаторы час жыў у Стоўбцах. У Стоўбцах быў агентам польскай афензівы (вайсковай разведкі 2-га аддзелу Генеральнага штабу). Член інфармацыйнага аддзела «Народнага Саюза абароны Радзімы і Свабоды» у Стоўбцах. Па ўспамінах Б. Савінкава, вызваўся прадстаўляць беларускае насельніцтва на поўнач ад усходняй мяжы. У 1921 г. сфарміраваў партызанскі атрад у 1500 чалавек у Ракаве, дзе кватэраваўся атрад палкоўніка Бяляева.

Быў схоплены невядомымі на стаўпецкім базары, перапраўлены на савецкую тэрыторыю і перададзены Менскай ЧК. Расстраляны ў 1923 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Калечыц Павел // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 127.
  • Высоцкий Н. И. Верность служебному долгу. Посвящается 90 летию образования Дзержинской милиции. Дзержинск. 2008. С. 5, 7.