Псальмы
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
«Пса́льмы Даві́давы» (іўр. תְהִלִּים) — адна зь біблейскіх кніг Старога Запавету і Юдэйскай Бібліі. Зьмяшчае 150 (у праваслаўным грэцкім і славянскім варыянтах — 151) розных паводле зьместу і жанру твораў — псальмаў (грэц. ψαλμός) — прыпісваных юдэйскаму цару Давіду, які жыў у XI стагодзьдзі да н. э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэбаў ерусалімскага храмавага культу, відаць, у пасьлябабілёнскую эпоху, г. зн. не раней за VI стагодзьдзе да н. э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытаваньня дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон юдзейскіх сьвятых кнігаў храмавага песнапеньня[1].
Пераклады
рэдагавацьКніга Псальмаў адною зь першых перакладзеная на стараславянскую мову яшчэ за часамі Кірылы й Мятода. Выданьне асобнаю кнігаю завецца Псалтыр ды вкарыстоўваецца для сьпеваў падчас набажэнстваў.
Як папулярная кніга, Псалтыр быў у ліку найстарэйшых беларуска-ўкраінскіх друкаваных выданьняў: Францішка Скарыны (1517) й Івана Федаровіча ў Заблудаве (1570) ды Астрогу (1580).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 127—128.
Літаратура
рэдагаваць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл. С.127—128. ISBN 5-343-00151-3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПсальмы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Псалтыр у перакладзе Васіля Сёмухі