Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)

(Перанакіравана з «Кляштар кармэлітаў (Глыбокае)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Глыбокае
Каардынаты 55°08′20.9″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 55.139139° пн. ш. 27.6975° у. д. / 55.139139; 27.6975Каардынаты: 55°08′20.9″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 55.139139° пн. ш. 27.6975° у. д. / 55.139139; 27.6975
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Глыбокім. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], на паўночным беразе возера Вялікага; побач праходзіла Кармэліцкая вуліца. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі два карпусы кляштару і перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры сармацкага і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, трох кляштарных карпусоў, капліцы Сьвятога Крыжа і мура з 3-аркавай 2-яруснай брамай. У наш час у будынку касьцёла дзее сабор Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1639—1654 гадох з фундацыі ваяводы амсьціслаўскага і старосты дзісенскага Язэпа Корсака[1] ў Глыбокім збудавалі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў. Язэп Корсак пакінуў у спадчыну ўсе свае глыбоцкія землі кармэлітам, і кляштар стаў адным з самых багатых і вялікіх у краіне[2]. У 1727 годзе ў кляштар перавялі зь Вільні кананічны навіцыят.

У 1735 годзе галоўны фасад касьцёла перабудавалі ў стылі віленскага барока паводле праекту архітэктара Ю. Фантаны[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Брама да надбудовы цыбуліны

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1830 год пры кляштары існавалі канвікт (пансіён) для навучэнцаў, музычная капэла, бібліятэка (2621 том, 1655 гравюраў, збор плянаў і мапаў), шпіталь і аптэка.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1862 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1872—1878 гадох касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1892 годзе расейскія ўлады зруйнавалі два крылы кляштарнага корпуса.

Найноўшы час

рэдагаваць

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе згарэў драўляны барабан (надбудаваны ў 1872—1878 гадох) і верхнія ярусы вежаў колішняга касьцёла.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Надмагільле Я. Корсака, 1935 г.

Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай, вылучанай бакавымі закрысьціямі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя сьвятыні мае 2-ярусны перапад нэфаў з вылучэньнем крылаў трансэпта. Вэртыкальны дынамічны рух 4-ярусных вежаў на галоўным фасадзе ўзмацняецца вузкімі і высокімі аркавымі праёмамі, шматлікімі падзеламі. Паміж вежамі ўзвышаецца фігурны ступеньчаты франтон. Ніжні ярус фасаду вылучаецца ў цэнтры багата дэкараваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзьвярамі і бакавымі нішамі-эксэдрамі.

У інтэр’еры нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У 1863 годзе расейскія ўлады паставілі іканастас. Мастацкую каштоўнасьць мае перавезены з царквы вёскі Сарокаў абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). У крыпце захавалася надмагільле Я. Корсака.

Кляштарны корпус — 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да паўночна-заходняга боку апсыды касьцёла.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча 17 верасьня
  1. ^ Габрусь Т. Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 149.
  2. ^ Мытько, О. Храм, достойный Нотр-Дама  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 14. — С. 26.
  3. ^ Габрусь Т., Ярашэвіч А. Глыбоцкі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 539.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000365