Кляцішына
Кляці́шына[1] (таксама сустракаецца Кляці́шын, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Кляцішына | |
трансьліт. Kliacišyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244870031 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′59″ пн. ш. 28°3′24″ у. д. / 53.41639° пн. ш. 28.05667° у. д.Каардынаты: 53°24′59″ пн. ш. 28°3′24″ у. д. / 53.41639° пн. ш. 28.05667° у. д. |
± Кляцішына |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX - XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1942-1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 — 16 двароў, каля 100 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 48 двароў, 407 жыхароў
- 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
- 2009 год — 38 чалавек[2]
- 2019 год — 25 чалавек
Эканоміка
рэдагавацьПаблізу вёскі знаходзіцца Кляцішынскае радовішча торфу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі