Клятное (Пухавіцкі раён)
Клятно́е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Клятное | |
трансьліт. Kliatnoje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 49 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222816 |
СААТА: | 6244870036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′40″ пн. ш. 28°4′56″ у. д. / 53.32778° пн. ш. 28.08222° у. д.Каардынаты: 53°19′40″ пн. ш. 28°4′56″ у. д. / 53.32778° пн. ш. 28.08222° у. д. |
± Клятное |
Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтку Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].
У XIX—XX ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1912 годзе пачала працаваць народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1942—1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 год — 22 двары, каля 140 жыхароў
- На пачатку XX ст. — 54 двары, 357 жыхароў
- 2009 год — 49 чалавек[4]
Асобы
рэдагаваць- Якаў Камейка (1911 — пасьля 1996) — савецкі ваенны і грамадзкі дзеяч, генэрал-маёр
- Іван Хурс — вайсковец, віцэ-адмірал
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
- ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі