Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Смаляны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Смаляны |
Каардынаты | 54°35′58.19″ пн. ш. 30°3′37.61″ у. д. / 54.5994972° пн. ш. 30.0604472° у. д.Каардынаты: 54°35′58.19″ пн. ш. 30°3′37.61″ у. д. / 54.5994972° пн. ш. 30.0604472° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Геранім Сангушка[d] |
Дата заснаваньня | 1786 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Смальянах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку. З савецкага часу стаіць у руінах, ня дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час будынкі знаходзяцца ў занядбаным стане і патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць20 сакавіка 1680 году ўладальнік Смальянаў князь Геранім Сангушка заснаваў у мястэчку кляштар дамініканаў. Неўзабаве тут паўстаў драўляны кляштарны комплекс. Ягоны нашчадак Павал Караль Сангушка па сьмерці ў 1729 годзе сваёй жонкі Марыі Ганны зь Любамірскіх збудаваў у мястэчку новы драўляны касьцёл, а ў 1734 годзе — драўляны кляштар.
Будаваньне мураванага касьцёла завяршылася ў 1786 годзе коштам князя Гераніма Сангушкі, сына Паўла Караля. Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасна з касьцёлам, аднак працы завяршыліся толькі ў пачатку XIX ст. Пры кляштары дзеяла невялікая парафіяльная школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл пачаў дзеяць як парафіяльны, у кляштарным будынку разьмясьцілася плябанія. У жніўні 1853 году ў Смальянах здарыўся пажар, ад якога пацярпелі кляштарныя пабудовы. У 1877 годзе касьцёл на сваім малюнку адлюстраваў Напалеон Орда.
Да канца XIX ст. будынкі былога кляштару прыйшлі ў заняпад. У 1898 годзе праводзіўся рамонт коштам прыватных ахвяраваньняў. У 1899 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы ўмацавалі падмуркі касьцёла і аздобілі яго інтэр’еры (алтары, вялікая люстра і іншае). У 1903 годзе на двары плябаніі збудавалі новыя вазоўню і лядоўню.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920-я савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у памяшканьнях былога кляштару разьмяшчалася польская школа. У 1930-я гады кляштарны будынак перадалі машынна-трактарнай станцыі і да 1989 году выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго зьнішчэньня. У наш час комплекс знаходзіцца ў занядбаным стане.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і паўкруглай апсыдай з бакавымі закрысьціямі. 2-ярусная 3-восевая кампазыцыя галоўнага фасада падкрэсьліваецца пілястрамі, якія разьбіваюць яго на 3 зьлёгку ўвагнутыя паверхні. 2-ярусныя бакавыя вежы аб’ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі фігурным франтонам. Трансэпт вылучаецца толькі на ўзроўні 2-га яруса, у 1-м ярусе ён у адным аб’ёме з бакавымі капэламі, якія пераходзяць у 1-ярусныя закрысьціі. Крылы трансэпта таксама завяршаюцца фігурнымі франтонамі.
Усярэдзіне цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі[1] на распалубках, абапёртымі на пілёны складанага сечыва. Дэкаратыўнае афармленьне інтэр’еру і алтароў не захаваліся.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які разьмяшчаецца паралельна паўночнаму фасаду касьцёла. Плян калідорны. Абапал калідора кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Будынак перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
З боку Рынку, да 1918 г.
-
Інтэр'ер, да 1918 г.
-
З боку Дзярноўкі
-
У панараме мястэчка
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.