Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Заслаўе
Каардынаты 54°00′11″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.00306° пн. ш. 27.29167° у. д. / 54.00306; 27.29167Каардынаты: 54°00′11″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.00306° пн. ш. 27.29167° у. д. / 54.00306; 27.29167
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII ст. у Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Рынкавая, 1. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У 1627 годзе ў Заслаўі збудавалі першы драўляны касьцёл. У 1774 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка паселішча падканцлера Антонія Пшазьдзецкага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 8 верасьня 1779 году адбылося асьвячэньне новага касьцёла. Аўтарства помніка няпэўнае, існуюць дзьве вэрсіі: найбольш імаверна, што яго спраектаваў Карла Спампані, які працаваў у Заслаўі і, у прыватнасьці, узьвеў палац Пшазьдзецкіх. Аўтарам касьцёла мог быць таксама іншы дойлід — Павал Антоні Фантана.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1848 годзе інтэр’ер і фасад касьцёла адрамантавалі. У 1851 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу.

З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе пераасьвяцілі яго пад царкву Раства Багародзіцы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1874—1878 гадох інтэр’ер і фасад помнік зьнявечылі маскоўскай перабудовай паводле праекту губэрнскага архітэктара С. Іванова, на што расейскія ўлады выдзелілі 7 тыс. рублёў.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1926 годзе пастановай СНК БССР будынак колішняга касьцёла ўзялі пад дзяржаўную ахову і надалі яму афіцыйны статус помніка архітэктуры. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў значныя пашкоджаньні.

У 1987—1998 гадох у касьцёле праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па якіх будынак перадалі каталікам. У 2007—2008 гадох праводзілася аднаўленьне інтэр’еру касьцёла.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі[1]. Галоўны і бакавыя фасады падзяляюцца гарызантальным поясам на два паверхі. У выніку перабудовы пад царкву хвалепадобны барокавы шчыт замянілі на невысокую вежу-званіцу, а над асноўным аб’ёмам узьвялі вялікі сфэрычны купал.

Сьцены касьцёла дасягаюць таўшчыні 2 мэтраў, таму ўнутраны аб’ём вельмі невялікі. Пад касьцёлам месьцяцца скляпеньні, у якіх у 1860—1870 гадох стварылі царкву-крыпту.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 222.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 464 с.: іл. ISBN 985-6302-24-2.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000328