Карла Спампані
італьянскі архітэктар
Карлё Спампа́ні (па-італьянску: Carlo Spampani; 1750 — 2 сакавіка 1783) — архітэктар барока, прадстаўнік палядыянскай школы.
Карла Спампані | |
Дата нараджэньня | 1750 або 1730 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 сакавіка 1783 або 2 траўня 1783 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | туберкулёз лёгкіх[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктар |
Нарадзіўся ў Рыме, пасьля перабраўся ў ВКЛ, дзе і працаваў. Пакінуў шмат помнікаў на тэрыторыі сучасных Беларусі і Летувы.
Творы
рэдагаваць- Шчорсаўскі палац, 1770—1776 (разам зь Я. Габыелем і Джузэпэ Сака)
- Асобныя крылы і прыбудовы да будынку Віленскага ўнівэрсытэту, 1773
- Праект палаца ў Пашлаве пад Вільняй, 1775
- Палац Пшазьдзецкага ў Заслаўі, 1778—1782
- Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі (?)
- Радзівілімонтаўскі палац, 1778—1783
- Капліца Сьвятога Казімера ў Вільні, 1782 (абнаўленьне)
- Сядзіба і лямус у Беніцы пад Маладэчнам
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Дубраве, 1805
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0