Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў (Мядзел)

помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Мядзел
Каардынаты 54°52′57″ пн. ш. 26°55′22″ у. д. / 54.8825° пн. ш. 26.92278° у. д. / 54.8825; 26.92278Каардынаты: 54°52′57″ пн. ш. 26°55′22″ у. д. / 54.8825° пн. ш. 26.92278° у. д. / 54.8825; 26.92278
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1754
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы

Касьцёл Ма́ці Бо́жай Шкапле́рнай[a] і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле. Знаходзіцца ў Старым Мядзеле[b]. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і плябаніі, капліца і кляштарны корпус не захаваліся (кляштар збудавалі наноў у 2010-я гады).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сьвяты Юстын на фоне касьцёла, 1759 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Старым Мядзеле збудавалі ў 1754 годзе з фундацыі ўладальніка мястэчка Антона Кошчыца. Разам з касьцёлам збудавалі мураваныя плябанію і кляштарны корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Кляштар, 1930-я гг.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у будынках якога часова разьмясьцілі манастыр базылянак, пераведзеных зь Менскага Траецкага манастыра.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), тады ж росьпісы на сьценах касьцёла замазалі белай фарбай.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынкі касьцёла і кляштару каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перадалі ў карыстаньне мясцовай сяльгасхіміі[c]. У гэтым ж час зруйнавалі Мядзельскую Кальварыю.

У 1989 годзе будынак касьцёла перадалі каталікам, а ў парафію вярнуліся айцы кармэліты. У пачатку 2000-х гадоў пачалося аднаўленьне Кальварыі.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Мае крыжовую кампазыцыю, арганізаваную вакол 8-граннага ядра, звонку схаваную ў кубічным аб’ёме. З трох бакоў, апроч усходняга алтарнага, разьмяшчаюцца портыкі ў выглядзе падвойных карынцкіх калёнаў, злучаных франтонамі з разарванымі антаблемэнтамі. У месцы разрыву знаходзяцца аркавыя аконныя праёмы. На галоўным фасадзе такі аконны праём афармляецца бальконам з каванай агароджай. Масіўны купал мае 2-часткавую канструкцыю. Ніжняя частка, якая абапіраецца на васьмярык, праразаецца люнэтамі і лучковымі праёмамі. Верхняя частка мае выгляд 8-граннай вежы-ліхтара і завяршаецца сфэрычным дахам. Пад купалам праходзіць абыходная галерэя (захавалася часткова).

Усярэдзіне магутныя няроўнабаковыя апоры-пілёны падтрымліваюць 8-гранны сьветлавы барабан самкнутага купала зь люкарнамі. У кутніх частках, па-за апорамі, утвараюцца невялікія квадратныя ў плане кампартамэнты, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі і прызначаныя дзеля закрысьціяў і баптыстэрыя. Апорныя пілёны афармляюцца здвоенымі пілястрамі карынцкага ордэру з пазалочанымі капітэлямі. Апоры злучаюцца папарна прасьценкамі, у ніжняй частцы якіх месьцяцца ўваходныя парталы ў кутнія памяшканьні, а над імі — нішы-табэрнакулы з конхамі ў выглядзе ракавінаў, дзе разьмяшчаюцца скульптуры сьвятых. Інтэр’ер аздабляецца ў стылі ракако.

Плябанія

рэдагаваць

Разьмешчаная побач з касьцёлам плябанія — помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак асымэтрычнай кампазыцыі, накрыты высокім 2-схільным дахам. Паверхня сьценаў мае строгую і ляканічную архітэктурную апрацоўку. Фасады праразаюцца невялікімі прастакутнымі вокнамі і лэкаруюцца лапаткамі. Тарцы будынка завяршаюцца высокімі трыкутнымі франтонамі зь невялікімі аконнымі праёмамі.

Унутраны плян зьменены. 4 невялікія памяшканьні злучаюцца паміж сабой анфілядна[2].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Касьцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з драўляным касьцёлам Сьвятога Станіслава (напрыклад, у Беларускай энцыкляпэдыі — «Мядзельскі Станіславаўскі касьцёл кармэлітаў»[1]), які напраўду знаходзіўся ў Новым Мядзеле і згарэў ў Другую сусьветную вайну
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Міру, 6
  3. ^ Магчыма, сяльгастэхніцы
  1. ^ Мядзельскі Станіславаўскі касцёл кармелітаў // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 69.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.

Літаратура

рэдагаваць
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000414