Касьцюкоўка

былы працоўны пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Касьцюко́ўка — былое мястэчка[b] ў Беларусі, каля ракі Белічанкі. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму савету Гомелю і ўваходзіць у склад Гомельскага гарсавету. Насельніцтва на 2016 год — 9904 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км паўночны захад ад Гомелю, чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Жлобін, на аўтамабільнай дарозе Гомель — Магілёў.

Касьцюкоўка
трансьліт. Kaściukoŭka[a]
Першыя згадкі: 1873
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Гарадзкі савет: Гомельскі
Плошча: 4,36 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 9904 чал.[1]
шчыльнасьць: 2271,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247045
СААТА: 3401655000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′13″ пн. ш. 30°55′10″ у. д. / 52.53694° пн. ш. 30.91944° у. д. / 52.53694; 30.91944Каардынаты: 52°32′13″ пн. ш. 30°55′10″ у. д. / 52.53694° пн. ш. 30.91944° у. д. / 52.53694; 30.91944
Касьцюкоўка на мапе Беларусі ±
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Касьцюкоўка ўпамінаецца ў 1873 годзе як станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі. Неўзабаве пры станцыі ўтварылася паселішча, дзе адкрылася школа, працаваў млын. Адміністрацыйна Касьцюкоўка належала да Пакалюбіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Штогод з чыгуначнай станцыі вывозілі больш за 400 тыс. пудоў хлебных і лясных грузаў.

У лютым — сакавіку 1918 году Касьцюкоўку занялі нямецкія войскі, якія знаходзіліся ў паселішчы да 30 лістапада таго ж гоку. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюкоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Касьцюкоўка вярнулася ў склад БССР, дзе з 1929 году стала пасёлкам работнікаў Гомельскага шклозаводу. У 1935 годзе Касьцюкоўка атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.

У часы Другой сусьветнай вайны з 18 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Касьцюкоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1943—1945 гадох вялося аднаўленьне заводу і мястэчка. У 2016 годзе Касьцюкоўка ўвайшла ў межы Гомелю[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 10 тыс. чал.[3]; 1998 год — 11,1 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 10,6 тыс. чал.; 2008 год — 10,6 тыс. чал.; 2016 год — 9904 чал.[1]

У 1990-я гады ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятога Міхала Арханёла.

Адукацыя

рэдагаваць

У Касьцюкоўцы працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат і школа мастацтваў.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

рэдагаваць

Дзейнічаюць палац культуры шклозаводу і бібліятэка.

Эканоміка

рэдагаваць

Галоўнае прадпрыемства Касьцюкоўкі — гута ААТ «Гомельшкло», апроч таго працуюць прадпрыемствы тарфяной і швацкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Жылы раён пры гуце (1930-я)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба Нолькенаў
  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Kasciukoŭka
  2. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Пастанова Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 студзеня 2016 г. № 99 «Об изменении границ города Гомеля и Гомельского района» на Нацыянальным праўным Інтэрнэт-партале Беларусі  (рас.)
  3. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 163.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Касьцюкоўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў