Алег Лапіцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лапіцкі.
Але́г Лапі́цкі (26 сьнежня 1922, Касута, Вялейскі раён — 5 кастрычніка 1979, Топар, Казахстан) — удзельнік антысавецкага супраціву. З роду Лапіцкіх, брат Расьціслава й Вольгі Лапіцкіх.
Алег Лапіцкі | |
Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 кастрычніка 1979 (56 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Бацька | Аляксандар Лапіцкі[d] |
Сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана й у Смаргоні. Падчас нямецкае акупацыі вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альбярціне, быў кіраўніком СБМ у Лідзе, сябрам БНП. Прайшоў падрыхтоўку ў дывэрсійнай школе ў Дальвіцы. Улетку 1944 арганізаваў на Вялейшчыне партызанскі аддзел, які дзейнічаў супраць бальшавікоў. У 1944 навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, дзе быў удзельнікам беларускага руху. Напрыканцы 1944 быў арыштаваны. У 1945 засуджаны ў Менску на 10 гадоў канцлягераў. Пасьля канцлягераў жыў у Казахстане, быў настаўнікам музыкі, актыўна ўдзельнічаў у згуртаваньні беларусаў — колішніх палітвязьняў. Забіты пры нявысьветленых абставінах.