Корасьцень
места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны
(Перанакіравана з «Карасьцень»)
Корасьцень, або Карасьцень[2] (па-ўкраінску: Коростень) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Вужы. Адміністрацыйны цэнтар Корасьценскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 63 525 чал.
Корасьцень лац. Koraścień | |||||
укр. Коростень | |||||
Вуліца места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 945 | ||||
Магдэбурскае права: | 22 траўня 1589 | ||||
Былыя назвы: | Іскорасьцень, Іскорасьць | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Жытомірская | ||||
Раён: | Корасьценскі | ||||
Плошча: | 42,31 км² | ||||
Вышыня: | 171 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 63 525 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1501,42 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 88,96% расейцы — 7,55% палякі — 1,48% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4142 | ||||
Паштовы індэкс: | 11500 | ||||
КОАТУУ: | 1810700000 | ||||
Нумарны знак: | AM, КМ / 06 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°57′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д.Каардынаты: 50°57′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д. | ||||
Корасьцень | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://korosten-rada.gov.ua/ |
Знаходзіцца за 87 км на поўнач ад Жытоміру. Вузел аўтамабільных дарог (у тым ліку магістраляў Ізмаіл — Санкт-Пецярбург, Кіеў — Ковель) і чыгунак (лініі на Кіеў, Оўруч, Жытомір, Сарны, Наваград-Валынскі).
Этымалёгія назвы
рэдагавацьІснуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места:
- Паводле першай вэрсіі, Корасьцень вядзе сваю назву з таго, што вакол сьценаў сталіцы драўлянаў узносіўся дубовы частакол, які быў неабчасаны, разам з карою — маўляў, менавіта таму места звалася Іс-кора-сьцень, то бок замак «з кары на сьцяне»;
- Другая тэорыя сьцьвярджае, што тапонім паходзіць ад імя паганскага бога сонца Корс (Хорс) — галоўнага бога ў большасьці плямёнаў, які насялялі дадзеную тэрыторыю, у тым ліку і драўлянаў. Ад Хорсу/Корсу, паводле гэтай тэорыі, таксама паходзяць назвы населеных пунктаў Корсунь і Карастышаў.
Гісторыя
рэдагаваць- 945: першыя згадкі ў гістарычных крыніцах, у складзе Кіеўскага княства; колішняя сталіца драўлянаў, паўстаньне якіх задушыў кіеўскі князь Ігар
- 1243: пад уладай Арды.
- XIV стагодзьдзе: вялікі князь Альгерд далучыў места да Вялікага Княства Літоўскага.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 22 траўня 1589: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1649: казацкі загон захапіў Іскорасьцень і зруйнаваў мескія ўмацаваньні.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Оўруцкага павету Валынскай губэрні.
- 1902: чыгуначная станцыя Корасьцень на лініі Кіеў — Ковель.
- 7 жніўня 1941 — 28 сьнежня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
11 994 | 30 806 | 38 041 | 55 767 | 65 333 | 72 367 | 66 669 | 63 525 |
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская |
---|---|
86,69% | 12,73% |
Эканоміка
рэдагавацьМашынабудаваньне (хімічнае абсталяваньне і інш.); заводы: парцалянавы, побытавай хіміі і інш.; лёгкая (у тым ліку вытворчасьць карункавых вырабаў), харчовая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць.
Славутасьці
рэдагавацьУ цэнтры места стаіць помнік драніку, дзейнічае краязнаўчы музэй.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
- ^ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
- ^ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Iskorość // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 305
- Искорость // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.