Караваева (Менская вобласьць)
Карава́ева[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.
Караваева | |
трансьліт. Karavajeva | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пярэжырскі |
Насельніцтва: | 167 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222844 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′17″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.63806° пн. ш. 27.86° у. д.Каардынаты: 53°38′17″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.63806° пн. ш. 27.86° у. д. |
± Караваева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск-Асіповічы, на рацэ Сьвіслач.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].
На пачатку ХХ ст. вёска ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, належала Ашторпам.
У 1897 г. працавала часоўня, хлебазапасны магазын, школа царкоўнай граматы, пітны дом.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1930 г. створаны калгас "Новы шлях", працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 год — 90 двароў, каля 420 жыхароў
- 1897 год — 124 двары, 924 жыхары
- На пачатку XX ст. - 142 двары, 1065 жыхароў
- 1917 год — 152 двары, 1013 жыхароў
- 2002 год — 101 двор, 197 жыхароў
- 2009 год — 167 чалавек[3]
Асобы
рэдагаваць- Макар Пасьлядовіч (1906—1984) — беларускі пісьменьнік і перакладчык
- Аркадзь Валенда — генерал-маёр
- Расьціслаў Шлопак — кандыдат гістарычных навук
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 141
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі