Капейнае (Менская вобласьць)

вёска ў Менскай вобласьці Беларусі

Капе́йнае[1] (таксама сустракаецца Капе́йна[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Капейнае
трансьліт. Kapiejnaje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дукорскі
Насельніцтва: 58 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244830051
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′46″ пн. ш. 27°55′8″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.91889° у. д. / 53.57944; 27.91889Каардынаты: 53°34′46″ пн. ш. 27°55′8″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.91889° у. д. / 53.57944; 27.91889
Капейнае на мапе Беларусі ±
Капейнае
Капейнае
Капейнае
Капейнае
Капейнае
Капейнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск — Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1908 годзе адкрыта царкоўнапрыходзкая школа.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. працаваў 1 настаўнік, займаліся каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1816 год — 13 двароў, каля 100 жыхароў.
  • 1897 год — 53 двароў, 316 жыхароў.
  • На пачатку XX ст. — 48 двароў, 421 жыхар.
  • 1917 год — 63 двары, 393 жыхары
  • 2002 год — 36 двароў, 64 жыхары
  • 2009 год — 58 чалавек[3]

Вядомыя асобы

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі