Канстанцін Шаранговіч

беларускі мастак

Канстанцін Пятровіч Шаранговіч (4 студзеня 1956, в. Качаны, Мядзельскі раён — 29 жніўня 2014), Менск) — беларускі мастак-графік, пэдагог.

Канстанцін Шаранговіч
Дата нараджэньня 4 студзеня 1956(1956-01-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 жніўня 2014(2014-08-29) (58 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр, графік, ілюстратар, выкладчык
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Брат Васіля Шаранговіча. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1964—1969). У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці «мастак-графік». Вучыўся ў Паўла Любамудрава, Васіля Шаранговіча. 3 1985 году выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (з 2000 па 2011 загадчык катэдры малюнка, жывапісу і скульптуры), дацэнт (1997).

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салёну-галерэі «ГАЛ-творчасьць» (з 1989).

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1988 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменьнікаў» (1983), «Азэрбайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпэд» І. Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К. Паўстоўскага, «Дзецям» В. Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданьні» Карала Чапэка, «Мсьціжы» І. Пташнікава (усе 1986), «Баляды вайны і міру» А. Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К. Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г. Пашкова, «Аватара» В. Суханава (абедзьве 1990), «Злая зорка» Івана Шамякіна (1993), «ТВТ» Янкі Маўра (1997).

Аўтар графічнай сэрыі паводле рамана «Подых навальніцы» Івана Мележа (1980), жывапісных кампазыцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш.

Творы вылучаюцца вобразнасьцю сюжэту, эмацыянальнасьцю, ляканічнасьцю выразных сродкаў.

Удзельнік мастацкіх выставак (з 1976) году.

У кастрычніку 2021 году творы Шаранговіча дэманстраваліся ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[1].

  1. ^ Выстава “Кастусь Шаранговіч. Наўспамін. Да 65-годдзя з дня нараджэння”. Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архіўная копія ад 12 студзеня 2022 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • 377 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 609. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць