Карэл Чапэк
Карэл Чапэк (па-чэску: Karel Čapek; 9 студзеня 1890 — 25 сьнежня 1938, Прага) — чэскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філёзаф.
Карэл Чапэк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 студзеня 1890[1][2][3][…] |
Памёр | 25 сьнежня 1938[4][1][2][…] (48 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Антанін Чапэк[d] |
Сужэнец | Вольга Шайнпфлюг[d][9] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, навэліст, рэжысэр, фатограф, драматург, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, філёзаф, маляр, літаратурны крытык, эсэіст, паэт |
Жанр | навуковая фантастыка |
Мова | чэская мова[10][11] і француская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Малых Сватанёвіцах, у хуткім часе з бацькамі пераехаў ва Упіцэ. Вучыўся ў гімназіі ў Градцы Кралавэ, а пазьней у Брне, куды мусіў перавесьціся праз антывугорскую дзейнасьць. У 1915 годзе скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэта ў Празе, пасьля вывучаў філязофію ў Бэрліне і Парыжы. Праз хваробу ня быў прызваны ў войска і ня ўдзельнічаў у баях першай сусьветнай вайны. Аднак гэтая вайна вельмі паўплывала на сьветабачаньне пісьменьніка. Пасьля сканчэньня навучаньня некаторы час працаваў дарэктарам у шляхецкай сям’і, але хутка заняўся журналістыкай. Працаваў рэдактарам у некалькіх часопісах: «Národní listy» (1917—1921), «Nebojsa» (1918—1920) і «Lidové noviny» (з 1921 году).
У 1921—1923 гадах працаваў у Тэатры на Вінаградах (Divadlo na Vinohradech).
У 1925—1933 гадах быў старшынём чэхаславацкага ПЭН-клюбу.
Пасьля Мюнхенскага пагадненьня і ад’езьдзе Эдварда Бэнэша Чапэк зрабіўся аб’ектам палітычных нападаў. Апошнія тры гады жыцьця правёў у Старой Гуці блізу Добржыша.
Быў выключна добрым фатографам-аматарам. Найбольш вядомая фотакніга «Дашанька, альбо Жыцьцё шчаняці» (Dášenka čili Život štěněte).
Цікавіўся этнічнай музыкай, быў заўзятым калекцыянэрам.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурную творчасьць пачаў перад першай сусьветнай вайной, спачатку пісаў разам з братам Ёзэфам, які быў перш за ўсё мастаком. На яго творчасьць вельмі паўплывала філязофская і эстэтычная адукацыя, перш за ўсё прагматызм і экспрэсіянізм, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Шмат у якіх творах Чапэк выказваў непакой, што тэхніка будзе мець уладу над чалавекам.
Адметнай рысай творчасьці Карэла Чапэка зьяўляецца выкарыстаньне надзвычай багатага слоўнікавага запасу, выкарыстаньне нязвыклых словаў і разьвітыя сынтасксычныя канструкцыі. Чапэку належыць аўтарства слова «робат», якое зь ягонай п’есай «R.U.R» распаўсюдзілася па ўсім сьвеце.
У творах Чапэка рэалізуецца індывідуалістычны падыход, і, значыць, прызнаньне моцы індывідуўма, суб’ектыўнасьці праўды.
Опус Карэла Чапэка вельмі вялікі. Ягоныя творы падзяляюць на дзьве тэматычныя групы:
- Творы, прысьвечаныя вывучэньню ўнутранага жыцьця асобы, з дапамогай якога Чапэк намагаецца спазнаць чалавека.
- Утапічныя творы, у якіх Чапэк аналізуе грамадзкія праблемы. У некаторых творах адчувальны непакой ад надыходзячага фашызму. Гэтыя творы — прадвесьце чэскай навуковай фантастыкі.
Журналісцкая праца Карэла Чапэка зьвязаная перш за ўсё з газэтай «Lidové noviny» («Народная газэта»), дзе ён у пэўным сэньсе працягваў справу Яна Нэруды. Напісаў вялікую колькасьць фэльетонаў і калёнак.
Проза
рэдагаваць- «Зьзяйныя глыбі» (Zářivé hlubiny, 1916) — кніжнае выданьне апавяданьняў, друкаваных у часопісах у суаўтарстве з братам Ёзэфам.
- «Божыя мукі» (Boží muka, 1917) — філязофскія апавяданьні, прысьвечаныя вывучэньню таямніцы чалавечай душы і лёсавызначальных выпадковасьцяў у жыцьці чалавека (у суаўтарстве зь Ёзэфам Чапэкам).
- «Сад Краканоша» (Krakonošova zahrada, 1918) — кніжнае выданьне малых празаічных твораў, друкаваных у часопісах (у суаўтарстве з братам Ёзэфам) у 1908—1911 гадох.
- «Крытыка словаў» (Kritika slov, 1918) — публіцыстыка.
- «Няёмкія апавяданьні» (Trapné povídky, 1921) — скептычныя развагі пра сэнс чалавечага існаваньня.
- «Фабрыка абсалюту» (Továrna na absolutno, 1922) — раман-фэльетон.
- «Кракатыт» (Krakatit, 1922) — раман.
- «Пра самыя блізкія рэчы» (O nejbližších věcech, 1925) — кніжнае выданьне газэтных калёнак, дробныя развагі.
- «Скандальная афэра Ёзэфа Галоўшка» (Skandální aféra Josefa Holouška, 1927)
- «Апавяданьні з адной кішэні» (Povídky z jedné kapsy, 1929)
- «Апавяданьні з другой кішэні» (Povídky z druhé kapsy, 1929) — апавяданьні з дэтэктыўнай тэматыкай.
- «Год садоўніка» (Zahradníkův rok, 1929) — фэльетоны аб садоўніцтве і чэскім характары.
- «Марсыяс, альбо крыху пра літаратуру» (Marsyas čili na okraj literatury, 1931).
- «Апокрыфы» (Apokryfy, 1932) — апавяданьні.
- «Пра агульныя рэчы, альбо Zoon politikon» (O věcech obecných čili Zoon politikon, 1932) — фэльетоны і артыкулы.
- «Гордубал» (Hordubal, 1933)
- «Мэтэор» (Povětroň, 1934)
- «Звычайнае жыцьцё» (Obyčejný život, 1934)
- «Вайна з салямандрамі» (Válka s mloky, 1936) — алегарычны антыфашыстоўскі раман.
- «Жыцьцё і творчасьць кампазытара Фолтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1939)
Драматургія
рэдагаваць- «Каханьня гульня ракавая» (Lásky hra osudná, 1910)
- «Рабаўнік» (Loupežník, 1920)
- «R.U.R.» (Rosumovi Univerzální Roboti — Росумавы Ўнівэрсальныя Робаты, 1920)
- «З жыцьця жамяры» (Ze života hmyzu, 1921)
- «Справа Макропулас» (Věc Makropulos, 1922)
- «Белая хвароба» (Bílá nemoc, 1937)
- «Маці» (Matka, 1938)
Вандроўныя нарысы
рэдагавацьГэтыя творы не ўяўляюць сабой геаграфічныя нататкі. Гэта запіс асаблівасьцяў, звычак, стылю жыцьця.
- «Італьянскія лісты» (Italské listy, 1923)
- «Ангельскія лісты» (Anglické listy, 1924)
- «Падарожжа ў Гішпанію» (Výlet do Španěl, 1930)
- «Замалёўкі з Галяндыі» (Obrázky z Holandska, 1932)
- «Падарожжа на поўнач» (Cesta na sever, 1936)
Для дзяцей
рэдагаваць- «Дзевяць казак і яшчэ адна ад Ёзэфа Чапэка як даважак» (Devatero pohádek a ještě jedna od Josefa Čapka jako přívažek, 1932)
- «Дашанька, альбо Жыцьцё шчаняці» (Dášeňka čili život štěněte, 1933)
Філязофскія творы
рэдагаваць- «Прагматызм, альбо Філязофія практычнага жыцьця» (Pragmatismus čili Filosofie praktického života, 1918)
Пераклады
рэдагаваць- «Француская паэзія новага часу» (Francouzská poezie nové doby, 1920)
Палітычныя творы
рэдагаваць- «Размовы з Т. Г. М.» (Т. Г. М. — Тамаш Гарык Масарык, першы прэзыдэнт Чэхаславаччыны) (Hovory s TGM, 1928—1935)
- «Маўчаньне з Т. Г. Масарыкам» (Mlčení s T. G. Masarykem, 1935)
Пасьмяротныя выданьні
рэдагаваць- «Я меў сабаку і ката» (Měl jsem psa a kočku, 1939) — проза і фэльетоны
- «Каляндар» (Kalendář, 1940) — калёнкі
- «Пра людзей» (O lidech, 1940)
- «Узрушаныя танцы» (Vzrušené tance, 1946) — вершы
- «Байкі і падапавяданьні» (Bajky a podpovídky, 1946)
- «Дзіця і лаўр» (Ratolest a vavřín, 1947)
- «Замалёўкі з дому» (Obrázky z domova, 1953)
- «Рэчы вакол нас» (Věci kolem nás, 1954)
- «Нататкі пра творчасьць» (Poznámky o tvorbě, 1959) — выбранае зь літаратуразнаўчых працаў
- «На беразе дзён» (Na břehu dnů, 1966)
- «Месца для Джонатана!» (Místo pro Jonathana!, 1970)
- «Лісты Вользе» (Listy Olze, 1971)
- «Дробкі пад сталом часу» (Drobty pod stolem doby, 1975)
- «Лісты Аніелцы» (Listy Anielce, 1978)
- «Лісты з шуфлядкі» (Dopisy ze zásuvky, 1980)
- «Кіналібрэта» (Filmová libreta, 1988)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Karel Capek // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Karel Capek // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Karel Čapek // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Чапек Карел // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Karel Čapek // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ^ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětějšího srdce Páně na Vinohradech, sign. SPVIN Z4, s. 175 — Т. SPVIN Z4. — С. 175.
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ Aktuálně.cz — 2020.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Čapek, Karel, 1890-1938 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка, прысьвечаная Карэлу Чапэку (па-чэску і па-ангельску)
- Карэл Чапэк. Размовы з Т. Г. М. (па-чэску)
- Апавяданьні «Лазар», «Пра пяць хлябоў», «Укрыжаваньне» ў часопісе «НАША ВЕРА» у перакладзе Валерыя Буйвала
- «Часы заняпаду» ў ANNUS ALBARUTHENICUS 6/2005 у перакладзе Валерыя Буйвала
- Злачынства на пошце. Апавяданьне