Камяніца (Ваўкавыскі раён)

вёска ў Ваўкавыскім раёне

Камяні́ца[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавету.

Камяніца
трансьліт. Kamianica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ваўкавыскі
Насельніцтва: 48 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
СААТА: 4208809061
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′14″ пн. ш. 24°29′52″ у. д. / 53.02056° пн. ш. 24.49778° у. д. / 53.02056; 24.49778Каардынаты: 53°1′14″ пн. ш. 24°29′52″ у. д. / 53.02056° пн. ш. 24.49778° у. д. / 53.02056; 24.49778
Камяніца на мапе Беларусі ±
Камяніца
Камяніца
Камяніца
Камяніца
Камяніца
Камяніца

За 17 км да поўдня ад Ваўкавыску і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы-Ваўкавыск, за 121 км ад Горадні, каля р. Харужанка (прыток Росі).[3]

Гісторыя

рэдагаваць

У 1796 годзе вёска Ваўкавыскага павету Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 — Гарадзенскай губэрняў Расейскай імпэрыі, належала Людвіку Тышкевічу.[3]

У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі ў складзе Ізабелінскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні знаходзіліся 2 вёскі: Камяніца Вялікая і Камяніца Малая.

Зь верасьня 1915 году акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР, з 12.10.1940 году ў Ізабелінскім сельскім савеце Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці.[3]

З 20.09.1944 г. ў Гарадзенскай вобласьці, з 23.06.1980 г.[4]. З 30.09.1980 г.[3]) у Ваўкавыскім сельскім савеце.

З 1949 г. ў складзе калгасу «19 партзьезд», з 1981 г. ў складзе калгасу імя Заслонава, з 2004 г. — ААТ «Хацькоўцы» (цэнтар у а/г Рупейкі).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1836 год — 9 двароў, 38 жыхароў.[3]
  • 1897 год — Камяніца Вялікая, 50 двароў, 335 жыхароў; Камяніца Малая, 7 двароў, 43 жыхары.[3]
  • 1905 год — Камяніца Вялікая, 370 жыхароў, Камяніца Малая, 70 жыхароў.[3]
  • 1921 год — 67 двароў, 358 жыхароў.[3]
  • 1970 год — 283 жыхары (перапіс).[3]
  • 2000 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[3]
  • 2004 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[3]
  • 2009 год — 48 чалавек[1]
  • 2011 год — 48 жыхароў.[3]
  • 2015 год — 32 гаспадаркі, 47 жыхароў.[3]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 126
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя.
  4. ^ Пастанова выканкому Гарадзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).